Минский курьер (1908)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Минский курьер»
Тып газета
Краіна
Заснавана 27 студзеня (9 лютага) 1908
Спыненне публікацый 8 (21) кастрычніка 1908
Мова руская
Галоўны офіс

«Минский курьер» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета ліберальна-асветнага кірунку. Выдавалася з 27 студзеня (9 лютага) да 8 (21) кастрычніка 1908 года ў Мінску на рускай мове, з 6 (19) чэрвеня да 22 жніўня (4 верасня1908 года не выходзіла. Выйшла 148 нумароў.

Працягвала дэмакратычныя традыцыі газета «Минский листок» і «Северо-Западный край», арыентавалася на мясцовую прагрэсіўную інтэлігенцыю. Крытыкавала грамадска-палітычны лад Расійскай імперыі, выкрывала рэакцыйную палітыку правых партый і груповак, выступала ў падтрымку студэнцкага і рабочага руху, у абарону палітычных вязняў. Асвятляла літаратурнае, тэатральнае і музычнае жыццё Расіі і Мінскай губерні, прапагандавала рэалістычныя і дэмакратычныя традыцыі рускай літаратуры. У шэрагу артыкулаў У. Самойлы, М. Караліцкага, Н. Чарноцкага аб’ектыўна ацаніла сімвалізм, рэалізм, авангардысцкія плыні ў літаратуры (Л. Андрэеў, З. Гіпіус, М. Арцыбашаў), драматургіі і тэатры (У. Меерхольд, М. Метэрлінк, Г. Ібсен, М. Горкі).

Апублікавала артыкулы супрацоўнікаў рэдакцыі У. Самойлы «Нататкі» і Н. Чарноцкага «Да пытання пра беларускую народную школу» ў абарону беларускай мовы ў школе. Упершыню надрукавала ў рускім перакладзе Самойлы верш Я. Купалы «Беларусу» і артыкул Самойлы «Вялікае свята», у якім аўтар вітаў выхад зборнік паэзіі Я. Купалы «Жалейка» і апублікаваў яго верш «Да мужыка».

Выданне спынена ў выніку судовых праследаванняў і адміністрацыйных спагнанняў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]