Мокішскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мо́кішскае падня́цце (ад назвы вёскі Мокіш у Хойніцкім раёне) — тэктанічная структура ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, ва ўсходняй частцы Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1972 годзе сейсмаразведачнымі працамі.

Па падсалявых дэвонскіх адкладах Мокішскае падняцце мае форму прыразломнага структурнага носа памерам 9×6 км, які ўскладняе монакліналь і прымыкае на ўсходзе да разлому субмерыдыянальнага распасцірання. Па гэтым разломе структурны нос некалькі апушчаны адносна Астраглядскага і Стралічаўскага блокаў. Мокішскае падняцце абмежавана разломам з поўначы, па якім яно апушчана адносна Людзвінскага і Мікуліцкага блокаў на 1000 м. Па міжсалявых задонска-ялецкіх адкладах размешчана заходняя апушчаная частка структурнага носа, які выходзіць у межы Астраглядскай і Стралічаўскай плошчаў. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы намечана невялікая (5×3 км) брахіантыкліналь на паўднёвым крыле структурнага носа. Мокішскае падняцце фарміравалася ў познефранскі і фаменскі час позняга дэвону і каменнавугальны час.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]