Стралічаўскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стралі́чаўскае падня́цце (ад назвы вёскі Стралічава ў Хойніцкім раёне) — тэктанічная структура ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, у паўднёва-ўсходняй скляпеністай частцы Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну, на мяжы з Брагінскім выступам. Устаноўлена сейсмаразведкай у 1953 годзе і пацверджана рэкагнасцыровачна-плошчавымі работамі ў 1956 годзе.

Па падсалявых адкладах Стралічаўскае падняцце — невялікі (9×2 км) монаклінальны блок, абмежаваны разломамі з чатырох бакоў і арыентаваны ў субшыротным напрамку; апушчаны адносна Брагінскага выступу і Астраглядскага блоку на 800—1000 м, падняты адносна Мокішскага выступу на 200 м. Сфарміравалася ў франскі і фаменскі час позняга дэвону.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]