Мужчынскі хор «Унія»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мужчынскі хор «Унія» — камерны хор пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева. Гэтаксама «Унія» з’яўляецца першым мужчынскім хорам у Беларусі.

Унія
Гады 19902002
2011
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Магілёў
Мова песень беларуская

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Камерны хор «Унія» быў заснаваны ў 1990 г. У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турэччыне, Польшчы, Літве. З 1995 пры Магiлёўскай фiлармонii. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і стала рарытэтам. У 1998 г. была выдадзена яшчэ адна ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная  БНР. З 2001 хор зноў працуе у Мiнску. У тым жа 2001 г. Кірыла Насаеў прыняў рашэнне аб прыпыненні дзейнасці хору, бо на пачатку 2000-х фінансаваньне скончылася. Апошні канцэрт «Унія» дала ў лістападзе 2002 г. у Мінску.

У 2011 годзе хор аднавіўся дзеля аднаго канцэрта ў мінскім Палацы прафсаюзаў 16 лістапада.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаецца арыгiнальнай манерай канцэртнага выканання музычных твораў. У першапачатковым рэпертуары манастырскiя напевы 15-17 ст., пазней - рэлiгiйныя i свецкiя творы (больш за 200 з розных эпох), у тым лiку гiмны, апрацоўкi народных песень, духоўная музыка кампазiтараў 16-20 ст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылiк, М. Равенскi, А. Рагачэўскi, М. Шчаглоў, М. Бутома) i сучасных аўтараў (А. Лiтвiноўскi, I. Мацiеўскi, В. Кузняцоў) i iншыя.

Даволі знакамітыя выкананні хору «Ваяцкі марш» і «Пагоня».

Музыка Літвы і Кароны (1996)

Беларускія маршы й песьні. Лірыка змаганьня (1998)

«Беларускія маршы і песьні» - гэта супольны праект рэдакцыі газеты «Наша Ніва» і мужчынскага хору «Унія».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]