Мураваны вялікі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мурава́ны вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 500 м на поўначы ад в. Селішча Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Валун цёмна-шэрага гнейсу з жылкамі шаравата-белага кварцу, уключэннямі мускавіту. Даўжыня валуна складае 5,7 м, шырыня 3,2 м, вышыня бачнай часткі 1,7 м, у абводзе 14,7 м, аб'ём 31 м³, маса каля 82 т. Мае выцягнутую прасападобную форму і трэшчынаватую паверхню. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]