Мушынскі сельсавет
Мушынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мсціслаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мушына |
Дата ўтварэння | 18 лістапада 1966 |
Насельніцтва (2019) | 579 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Му́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Мушына.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 18 лістапада 1966 года ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 11 населеных пунктаў: 10 населеных пунктаў, якія ўваходзілі ў склад Ходасаўскага сельсавета (Барысаўка, Валоўнікі, Вяркееўшчына, Добрае, Дубейкава, Дуброўка, Залачэва, Каменка, Лапаціна і Мушына) і вёскі Пірагова, якая ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[1].
На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 11 населеных пунктаў[2].
29 снежня 2017 года скасавана вёска Дуброўка[3].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаўка — вёска
- Валоўнікі — вёска
- Вяркееўшчына — вёска
- Добрае — вёска
- Дубейкава — вёска
- Дуброўка — вёска
- Залачэва — вёска
- Лапаціна — вёска
- Мушына — аграгарадок
- Пірагова — вёска
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 727 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 579 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Мстиславского районного Совета депутатов от 29 декабря 2017 г. № 42-7 Об упразднении населенного пункта Мстиславского района Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мстиславльский райисполком Архівавана 8 жніўня 2013.
- Інфармацыя пра Мушынскі сельсавет на сайце Мсціслаўскага райвыканкама Архівавана 31 кастрычніка 2023.