Перайсці да зместу

Муязерскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муязерскі раён
Краіна Сцяг Расіі Расія
Статус Муніцыпальны раён
Уваходзіць у Карэлія Карэлію
Уключае 8 муніцыпальных утварэнняў
Адміністрацыйны цэнтр Муязерскі
Дата ўтварэння 1966
Кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння Caфоненка Акуліна Міхайлаўна
Кіраўнік адміністрацыі Путралайнен Тамара Аляксееўна
Насельніцтва (2010) 10 278[1] чалавек
Шчыльнасць 0,58 чал./км² (16-е месца)
Нацыянальны склад рускія, беларусы, карэлы
Плошча 17 660 км²
(2-е месца)
Муязерскі раён на карце
Код ОКАТО 86227
Тэлефонны код +7 81455
Паштовыя індэксы 186960
Код аўтам. нумароў 10
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муязе́рскі раён (руск.: Муезе́рский райо́н, фінск.: Mujejärven piiri) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі.

Па дадзеных перапісу 2010 года — у раёне лічаць сябе беларусамі 14,4% насельніцтва, гэта самая высокая лічба ў Расіі

Муязерскі раён прыроўнены да раёнаў Крайняй Поўначы.

Раённы цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Муязерскі.

Размешчаны ў заходняй частцы сярэдняй Карэліі ўздоўж мяжы з Фінляндыяй. З’яўляецца другім па велічыні тэрыторыі раёнам рэспублікі з нізкай шчыльнасцю насельніцтва (0,01 чал\га).

Раён мяжуе на поўначы з тэрыторыяй муніцыпальнага ўтварэння горада Кастамукша, Калевальскага раёна; на усходзе — з Беламорскім, Сегежскім і Мядзведжагорскім раёнамі; на поўдні — з Суаярвскім раёнам; на захадзе па лініі Дзяржаўнай мяжы на працягу 225 кіламетраў — з Фінляндыяй.

Раён перасякае Заходне-Карэльскае ўзвышша, якая з’яўляецца Беламорска-Балтыйскім водападзелам. Водападзельнае становішча раёна стварае яму своеасаблівую прыродную спецыфіку:

  • рэльеф раёна нізкагорны, моцна перасечаны;
  • на яго тэрыторыі знаходзяцца вытокі многіх рэк і рэчак, у тым ліку такія буйныя рэкі Карэліі, як Суна і Чырка-Кем;
  • рэкі цякуць практычна ва ўсіх напрамках і адрозніваюцца асаблівай чысцінёй;
  • раён мае шмат вялікіх і малых азёраў, з вельмі чыстай вадой, і крыніцамі;
  • рэкі раёна маюць шмат парогаў, а азёры багатыя на рыбу.

Клімат мяккі, умерана-кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -11.9 °C, ліпеня +15.7 °C.

ГодКолькасць
1970 23 847 [2]
1979 21 947 [3]
1989 20 638 [4]
2002 16 556 [5]
2009 14 719 [6]
ГодКолькасць
2010 12 236 [7]
2011 12 199 [8]
2012 11 887 [9]
2013 11 615 [10]
2014 11 214 [11]
ГодКолькасць
2015 10 847 [12]
2016 10 535 [13]
2017 10 278 [14]
2018 10 064 [15]
2019 9 811 [16]
ГодКолькасць
2020 9 457 [17]
2021 8 258 [18]
2023 7 903 [19]
2025 7 529 [20]

Ахова здароўя

[правіць | правіць зыходнік]

Муязерская цэнтральная раённая бальніца, 4 участковых бальніцы, 2 урачэбных амбулаторыі, 7 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, Дом сястрынскага сыходу ў Ругозеры.

У раёне 11 сярэдніх школ, 3 асноўных і 1 пачатковая школа.

Зноскі

  1. ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года
  2. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg1.php
  3. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg1.php
  4. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg1.php
  5. ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  6. ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  7. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Vol1/pub-01-11.xlsx — Росстат.
  8. ↑ Карелия. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2009-2016 годов
  9. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям. Таблица 35. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2012 года
  10. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
  11. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  12. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  13. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  14. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
  15. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
  16. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  17. ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  18. ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года) — Росстат.
  19. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года — Росстат, 2023.
  20. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.