Мюнхен: на мяжы вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мюнхен: на мяжы вайныM:
англ.: Munich: The Edge of War
Жанр экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 123 хв.
Краіна
Мова англійская і нямецкая
Год 2021
IMDb ID 7475578
Афіцыйны сайт

«Мюнхен: на мяжы вайны» (англ.: Munich – The Edge of War) — брытанскі шпіёнскі трылер пра Мюнхенскую змову, які пакідае адчуванне дэжавю. У студзені 2022 года сэрвіс Netflix прадставіў новую стужку пра Мюнхенскую змову — адну з апошніх і самых спрэчных перадваенных спробаў спыніць Гітлера. Гэта падзея 1938 года, калі пры пасярэдніцтве заходніх лідараў Германія анексавала Судэцкую вобласць у Чэхаславакіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карціну разам стваралі кінематаграфісты з Брытаніі і Германіі. Самая вядомая персона ў акцёрскім складзе — уладальнік Оскара Джэрэмі АйрансЛаліта», «Моцны арэшак», «Дом Gucci»), што бліскуча выконвае ролю брытанскага прэм’ера Нэвіла Чэмберлена. Галоўных герояў граюць брытанец Джордж Макей і немец Яніс Нівенер — не самыя вядомыя акцёры, але ў фільме яны ззяюць.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны развалілася Аўстра-Венгерская імперыя, і Чэхаславакія абвясціла аб суверэнітэце. Праз гэта немцы, што жылі ў краіне, больш не адчувалі сябе прывілеяванай нацыяй.

Найбольш вострай была сітуацыя ў вобласці Судэты, дзе немцы складалі 90 % насельніцтва. Сярод іх набрала папулярнасць думка, што славяне — большасць грамадзян Чэхаславакіі — парушаюць іх правы, і немцы пачалі імкнуцца да ўз’яднання з Германіяй. Гэтага ж патрабаваў і Адольф Гітлер.

Заходнія лідары прадчувалі, што ўварванне гітлераўскіх войск у Чэхаславакію стане пачаткам вялікага канфлікту на кантыненце, таму пайшлі на саступкі.

30 верасня 1938 года кіраўнікі Брытаніі, Францыі, Італіі і Германіі падпісалі сумеснае пагадненне, згодна з якім Судэты перадаваліся Германіі. Прадстаўнікі Чэхаславакіі былі вымушаныя падпісаць гэтую дамову пад ціскам брытанскай і французскай дэлегацый.

На фоне змовы аўтары карціны распавядаюць прыдуманую гісторыю двух сяброў — нямецкага дыпламата Паўля фон Хартмана і асабістага сакратара Чэмберлена Х’ю Легата. У рукі хлопцаў трапляе дакумент, які даказвае, што Гітлер не спыніцца на Судэтах і пажадае весці сапраўдную вайну на знішчэнне, таму нельга ісці з ім на дамову[1].

Зноскі