Джэрэмі Айранс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэрэмі Айранс
Jeremy Irons
Імя пры нараджэнні Джэрэмі Джон Айранс
Дата нараджэння 19 верасня 1948(1948-09-19)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Жонка Sinéad Cusack[d]
Дзеці Max Irons[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, акцёр агучвання, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, акцёр
Кар’ера 1971 — цяперашні час
Кірунак камедыі Шэкспіра[d]
Узнагароды «Оскар» (1991)
«Залаты глобус» (1990, 2006)
IMDb ID 0000460
www.jeremy-irons.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэрэмі Джон Айранс (анг. Jeremy John Irons; нар. 19 верасня 1948 г.) — англійскі акцёр, лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю (1991) і шэрагу іншых прэстыжных узнагарод.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэрэмі Айранс нарадзіўся 19 верасня 1948 года ў горадзе Коўз, востраў Уайт у праліве Ла-Манш. Пачаў працаваць асістэнтам у тэатры пасля таго, як праваліўся на ўступных экзаменах у ветэрынарную школу. Два гады вучыўся на акцёрскіх курсах тэатра «Олд Вік» у Брысталі (Bristol Old Vic Theatre School).

У 1971 годзе пераехаў у Лондан. Працаваў у трупе Тэатра Вест-Энду і на тэлебачанні. Крытыкі адзначылі яго ролю ў тэлесерыяле «Вяртанне ў Брайдсхед» (Brideshead Revisited, 1981). У 1981 годзе зняўся з Мерыл Стрып у фільме «Жанчына французскага лейтэнанта».

У 1984 годзе сыграў галоўнага героя ў «Каханні Свана» (экранізацыя другой часткі рамана «У кірунку да Свана» Марселя Пруста), дзе роля Одэты выканала Арнела Муці. Стаў членам трупы Каралеўскага шэкспіраўскага тэатра.

Айранс двойчы здымаўся ў рэжысёра Дэвіда Кроненберга: у фільме «Намёртва звязаныя» (1988) і ў драме «М. Батэрфляй» (1993).

У 1990 годзе атрымаў «Оскар» за ролю ў трылеры «Выварат лёсу». У 1994 годзе агучыў Шнара ў мультфільме «Кароль Леў». Таксама сыграў ролю тэрарыста Саймана Грубера ў «Дужым арэшку 3». У 1997 годзе сыграў Гумберта Гумберта ў «Лаліце» па рамане У. Набокава.

Джэрэмі Айранс таксама вядомы па такіх карцінах як «А зараз, дамы і спадары», дзе яго партнёркай была вядомая французская спявачка Патрысія Каас, а таксама па карціне «Калас назаўжды» з Фані Ардан. Абедзве карціны выйшлі ў 2002 годзе. У 2006 годзе выканаў ролю Брома ў фільме «Эрагон».

У 2011 годзе Джэрэмі Айранс зняўся ў ролі Радрыга Борджыа (Аляксандра VI) у тэлесерыяле «Борджыа».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1991 — Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jeremy Irons // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jeremy Irons // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]