Перайсці да зместу

Мікола Ільяшэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Ільяшэвіч)
Мікола Ільяшэвіч
Дата нараджэння 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1934(1934-09-02)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, настаўнік, навуковец
Навуковая сфера геаграфія і гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1928)
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола Ільяшэвіч (Ілляшэвіч) (1903, Пружаны — 2 верасня 1934, Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.

У час Першай сусветнай вайны, з 1915 года разам з сям’ёю быў у бежанстве ў глыб Расіі. Па вяртанні з бежанства сям’я асела ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (скончыў у 1923), дзе пазнаёміўся з В. Жук-Грышкевічам.

Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1928 годзе. Выдаў на чэшскай мове дысертацыю «Беларусь (Белая Русь), як сваеасаблівая цэльнасць з антрапагеаграфічнага пункту гледжання. (З увагай да гісторыі і этнаграфіі)». Падчас вучобы быў старшынём Беларускага культурнага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1].

Пасля вяртання ў Вільню выкладаў прапедэўтыку філасофіі ў Віленскай беларускай гімназіі, таксама выкладаў у Праваслаўнай духоўнай семінарыі. Рэдагаваў часопіс «Саха». Памёр ад сухотаў.

Заўчасна памёр ад сухотаў 2 верасня 1934 года ў Вільні. Пахаваны на гарадскіх могілках[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
«Беларусь і беларусы» на чэшскай мове. 1930

Аўтар даследавання «Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваннем Кацярыны II і Паўла I», падручніка «Кароткі нарыс псіхалогіі», артыкула «Паходжанне, старадаўнія весткі і антрапалагічныя адзнакі беларусаў» (выданы ў «Студэнцкай думцы»).

У значнай ступені, пад уплывам М. Ільяшэвіча і яго малодшага брата, паэта Хведара Ільяшэвіча, развіваўся беларускі рух у Пружанах, куды браты амаль штолета наведваліся і забяспечвалі літаратурай тамашніх беларускіх актывістаў, у т.л. сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку і інш.

Зноскі

  1. Славянскай бібліятэцы…
  2. Źmicier. Mikola Iĺjaševič(нявызн.). Pružana (10 лістапада 2016). Праверана 8 лютага 2024.