Перайсці да зместу

Мікалай Альфрэдавіч Платэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Альфрэдавіч Платэ
Дата нараджэння 4 лістапада 1934(1934-11-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 2007(2007-03-16) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Альфрэд Феліксавіч Платэ[d]
Маці Раіса Мікалаеўна Зялінская-Платэ[d]
Жонка Вольга Мікалаеўна Эмануэль[d]
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія палімераў
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Valentin Kargin[d]
Вядомыя вучні Valery Shibayev[d]
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «Ветэран працы» кавалер ордэна Акадэмічных пальмаў кавалер ордэна Ганаровага Легіёна медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці» Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland
прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі Vernadsky medal Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны

honorary doctor of Paris 13 University[d] (20 кастрычніка 2000)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Альфрэдавіч Платэ́ (4 лістапада 1934, Масква — 16 сакавіка 2007, Масква) — савецкі і расійскі хімік, спецыяліст па палімерах. Акадэмік АН СССР (1987), галоўны вучоны сакратар РАН (1996—2001).

М. А. Платэ — унук выбітнага рускага хіміка акадэміка М. Д. Зялінскага і сын прафесара МДУ А. Ф. Платэ  (руск.)[2]. Маці — мастачка Раіса Мікалаеўна Зялінская-Платэ.

Акадэмік Мікалай Платэ быў адным з выбітных прадстаўнікоў расійскай палімернай навукі, вучнем акадэміка В. А. Каргіна  (руск.) і адзін з першых выпускнікоў кафедры высокамалекулярных злучэнняў Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава (разам з акадэмікамі В. А. Кабанавым  (руск.) і М. П. Бакеевым  (руск.)).

Быў буйным арганізатарам навукі і адным з кіраўнікоў Расійскай акадэміі навук.

Стварыў колькасную тэорыю рэакцыйнай здольнасці функцыянальных груп макрамалекул як навуковай асновы мадыфікацыі палімерных матэрыялаў, адкрыў тэрматропныя вадка-крышталічныя палімеры з мезагеннымі групамі, што прывяло да стварэння новага пакалення вадка-крышталічных палімераў і кампазітных матэрыялаў для оптыкі, электронікі і іншых галін высокіх тэхналогій. Сярод яго навуковых адкрыццяў стварэнне арыгінальнага напрамку ў галіне палімерных матэрыялаў медыка-біялагічнага прызначэння — селектыўных сарбентаў для дэтаксікаціі арганізму чалавека, а таксама біясумяшчальных палімерных матэрыялаў для пратэзаў, органаў і тканак[2].

Пад кіраўніцтвам Платэ ўдалося вырашыць прынцыпова важную праблему стварэння новай безын’екцыйнай лекавай формы інсуліну для лячэння дыябету, якая паспяхова прайшла клінічныя выпрабаванні.

У якасці члена Дзяржаўнай камісіі РФ па хімічным раззбраенні і члена Бюро Савета бяспекі РФ Платэ з’яўляўся адным з распрацоўшчыкаў дактрыны хімічнай і біялагічнай бяспекі краіны, зацверджанай прэзідэнтам РФ, і прымаў актыўны ўдзел у рэалізацыі праграмы знішчэння хімічнай зброі.

Быў адным з аўтараў і каардынатараў работ па выкарыстанні арыгінальнай ракетнай тэхналогіі і дызельных рухавікоў для знішчэння таксічных хімічных рэчываў, уключаючы хімічную зброю, і для хімічнай перапрацоўкі прыроднага газу ў экалагічна бяспечныя віды паліва.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве побач з маці.

Першая жонка, Наталля Васільеўна Шахава (нар. 1999); дзеці: Аляксей (1959—2020[3]), Кацярына (нар. 1972). Другая жонка, Вольга Мікалаеўна Эмануэль, Дачка акадэміка М. М. Эмануэля  (руск.).

Званні і пасады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук c 14.11.2001 па 16.03.2007[4]
  • Член-карэспандэнт АН СССР c 26.11.1974[4], акадэмік c 23.12.1987[4]
  • Член Бюро Аддзялення хіміі і навук матэрыялаў РАН
  • Дырэктар Інстытута нафтахімічнага сінтэзу імя А. В. Тапчыева РАН
  • Старшыня Аб’яднанага навуковага савета па хіміі нафты, газу і цвёрдага паліва
  • Галоўны рэдактар часопіса «Высокамалекулярныя злучэнні»
  • Галоўны рэдактар «Весніка Расійскай акадэміі навук»
  • Старшыня навукова-Выдавецкага савета РАН
  • Член Прэзідыума Расійскага Пагуошскага камітэта пры Прэзідыуме РАН
  • Член Academia Europaea.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мак­ро­мо­ле­ку­ляр­ные ре­ак­ции. М., 1977 (в со­авт.);
  • Греб­не­об­раз­ные по­ли­ме­ры и жид­кие кри­стал­лы. М., 1980 (совм. с В. П. Ши­бае­вым);
  • Фи­зио­ло­ги­че­ски ак­тив­ные по­ли­ме­ры. М., 1986 (совм. с А. Е. Ва­силь­е­вым).

За дасягненні ў галіне навукі быў ўдастоены розных узнагарод.

Зноскі

  1. а б Платэ Николай Альфредович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Мемориальный кабинет академика Н.А. Платэ Основные даты жизни и деятельности академика Н.А.Платэ. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2016.
  3. События 2020 г.. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2020.
  4. а б в РАН Платэ Николай Альфредович.
  • Про­фес­со­ра и док­то­ра на­ук Мо­с­ков­ско­го го­су­дар­ст­вен­но­го уни­вер­си­те­та им. М. В. Ло­мо­но­со­ва. М., 1998;
  • Академик Н. А. Платэ (1934—2007) Архівавана 28 кастрычніка 2022. // Нефтехимия, 2007, т. 47, № 4, с. 335—336;
  • Николай Альфредович Платэ. 1934—2007 / сост., вступ. ст. А. Д. Литманович, вступ. ст. И. С. Калашников. — М.: Наука, 2009. — 204 с. : портр. — (Материалы к биобиблиографии учёных : химические науки; вып. 112). — ISBN 978-5-02-035426-5
  • Паренаго О. П. 75 лет со дня рождения Н. А. Платэ Архівавана 28 кастрычніка 2022. // Нефтехимия, 2010, т. 50, № 1, с. 81-82;
  • Академик Н. А. Платэ по воспоминаниям современников / под ред. С. Н. Хаджиева и О. Н. Эмануэль. М., 2014.
  • Губарев В. С. Секретные академики. Кто сделал СССР сверхдержавой. — М.: Вече, 2015. — 320 с. — ISBN 978-5-4444-2546-6.