Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў
Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў | |
---|---|
Николай Александрович Яковлев | |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1943 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | стралковыя войскі |
Гады службы | 1942—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў (6 красавіка 1924 — 2 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г., пасмяротна), наводчык станковага кулямёта 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі малодшы сяржант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 красавіка 1924 года ў вёсцы Сідараўскае (цяпер Усць-Кубінскі раён Валагодскай вобласці) у сялянскай сям’і. Рускі.
Пасля заканчэння пачатковай школы, скончыў школу ФЗУ ў горадзе Сокал Валагодскай вобласці. Працаваў у горадзе Свярдлоўску (цяпер — горад Екацярынбург) на «Уралмашзаводе».
У Чырвоную Армію прызваны ў жніўні 1942 года. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1943 года.
Наводчык станковага кулямёта 221-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) камсамолец гвардыі малодшы сяржант Мікалай Якаўлеў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Камарынскага (цяпер Брагінскага раёна) Палескай (цяпер Гомельскай вобласці) Беларусі.
З 28 на 29 верасня 1943 года кулямётчык Якаўлеў у ліку першых пераправіўся праз раку Дняпро у раёне вёскі Вялле Гомельскай вобласці Беларусі, умела прыкрываючы кулямётным агнём пераправу пяхоты, атаковавшую траншэі непрыяцеля.
30 верасня 1943 года ў баі за вёску Галкі Гомельскай вобласці Беларусі, гвардыі малодшы сяржант Якаўлеў удзельнічаў у адбіцці лютых контратак праціўніка, знішчыў каля ста гітлераўцаў.
19-гадовы мужны воін-кулямётчык загінуў смерцю храбрых у баі 2 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў пасёлку гарадскога тыпу Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, а пасля вайны перапахаваны ў брацкую магілу ў вёсцы Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі у ліку трохсот дзевяноста двух вайскоўцаў і аднаго партызана.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі малодшаму сяржанту Якаўлеву Мікалаю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імя Героя было прысвоена судну Міністэрства рачнога флоту, у цяперашні час цеплаход прыпісаны да Волагды.
- На радзіме Мікалая Якаўлева і ў горадзе Сокал Валагодскай вобласці ў памяць аб ім устаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Алёшкин, Александр Михайлович. Сердцем на амбразуру. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1976. — 327 с.
- Золотые звёзды вологжан / Г. Акиньхов, Н. Баландин, В. Берёзкин и др. — Архангельск: Сев.-Зап. кн. изд-во. Вологод. отд-ние, 1985.
- Золотые звёзды свердловчан / Лит. обработка В. Н. Черных. — 2-е изд., испр. и доп. — Свердловск: Сред.-Урал. кн. изд-во, 1970. — 453 с.
- Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 3-е изд., испр. и доп.. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — 607 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў на сайце «Героі краіны» (Праверана 17 красавіка 2018)
- Яковлев Ніколай Александровіч. Сайт «Вологодская областная научная библиотека им. И. В. Бабушкина».
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Валагодскай губерні
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Пахаваныя ў Брагінскім раёне
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Памерлі ў Брагінскім раёне
- Нарадзіліся ва Усць-Кубінскім раёне