Мікалай Варкач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Варкач
ням.: Niklas von (Mikolaj) Warkotsch
Род дзейнасці дыпламат
Грамадзянства
Падданства  Аўстрыйская імперыя

Мікалай Ва́ркач (ням.: Niklas von (Mikolaj) Warkotsch) — дыпламат Свяшчэннай Рымскай імперыі XVI ст. Родам венгр, пляменнік караля польскага і вялікага князя літоўскага Стафана Баторыя. Як пасол імператара Рудольфа II у 1589, 1593 і 1594 наведаў Маскву, дзе вёў перагаворы пра сумесныя дзеянні адносна Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі.

Пакінуў дзённікі 1-га і 3-га падарожжаў (ненадрукаваныя). Дзённік пасольства 1593 вёў Стафан Гейс, які даў звесткі пра гарады і мястэчкі Беларусі, праз якія ехала пасольства — Гародна, Вільня, Маладзечна, Лагойск, Барысаў, Орша, Дуброўна -, кароткае апісанне гарадскіх замкаў. Дзённік упершыню апублікаваны ў 1820 на нямецкай мове.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]