Мікалай Васілевіч Мартынаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Васілевіч Мартынаў
Дата нараджэння: 1 жніўня 1957(1957-08-01) (62 гады)
Месца нараджэння: вёска Гудава, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць
Грамадзянства: Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Кампанія СТАА «Марка»
Пасада генеральны дырэктар; уладальнік

Мікалай Васільевіч Марты́наў (1 жніўня 1957) — буйны беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уладальнік 90 % акцый, і генеральны дырэктар СТАА «Марка», Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 2004 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1978 года памочнік майстра Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ».

У 1990 годзе эксперт камерцыйнага аддзела сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства «Белвест».

У 1991 годзе скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.

У 1991 годзе разам з трыма кампаньёнамі заснаваў вытворча-камерцыйную фірму «ЛМ + МК», якая спецыялізавалася на вытворчасці і аптовай продажы вырабаў з штучнага футра.

У 1994 годзе арганізаваў вытворчасць мужчынскага абутку пад таварным знакам «Марка».

Жанаты, мае сына і дачку.

Сын — Павел Мартынаў, дырэктар «Сан-Марка». Дачка Мартынава Раіса Мікалаеўна, намеснік генеральнага дырэктара СТАА «Марка». Малодшы брат Віктар Мартынаў, менеджар у кампаніі, былы дэпутат Віцебскага гарсавета.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лепшы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь у сферы вытворчасці» (1997).
  • «Лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці» (1997—1999).
  • «Лепшы прадпрымальнік-арганізатар працоўных месцаў» (2001).
  • «Лепшы прадпрымальнік-падаткаплатнік» (2001).
  • Узнагароджаны ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь(2001).
  • Медаль «За працоўныя заслугі»
  • Юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Юбілейны медаль «90 гадоў Узброеным сілам Рэспублікі Беларусь»
  • Юбілейны медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]