Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1965(1965-06-28) (54 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: журналіст, паэт, празаік
Мова твораў: беларуская

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (27 чэрвеня 1965, в. Заверша, Драгічынскі раён) — журналіст, празаік, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Заверша Драгічынскага раёна. Да 1978 года жыў у гэтай вёсцы і вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў в. Рудск Іванаўскага раёна. Затым была вучоба ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які закончыў у 1984 годзе.

З 1984 па 1986 гады служыў у войску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем. У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.

У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым — загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.

Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку».

У першай палове 1990-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік».

У 1992 — атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў «Зарю».[1]

У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 18 мая 2006 года — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна.

З 1 лютага 2007 года — вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працай літкансультанта, вядучага літстаронкі «Зараніца» і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты «Заря».

З 2008 па 2016 — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве — старшня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 2016 — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ "Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе».

Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Права на ўсмешку» (Мінск, "Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 1994).
  • «Палескі Напалеон» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2001).
  • «Параненыя мары» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2002).
  • «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс»: дакументальная кніга (Мінск, «Мастацкая літаратура», 20*05).
  • «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Кіеў, «Барановский В. С.», 2007).
  • «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Брэст, «Альтернатива», 2008).
  • «Роднае, шчымлівае» (Мінск, «Літаратура і мастацтва», серыя «ЛіМаўскі фальварак», 2012).
  • «Зборнік прозы»: у сааўтарстве (Мінск, «Беларусь», 2012).
  • «Хуліган»: проза (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2017).

Творы друкаваліся амаль у сотні літаратурных зборнікаў, у тым ліку выдадзеных у РФ, Польшчы, Украіне ў перакладах на рускую, польскую, украінскую мовы.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1992).

Лаўрэат прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995).

Лаўрэат прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская думка» (2005).

Узнагароджаны Ганаровай граматай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва» «За вялікую працу па прапагандзе творчасці пісьменнікаў Брэстчыны і за плённую дзейнасць у беларускай літаратуры і мастацтве» (2008).

Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2009).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў «За значны ўклад у развіццё і прапаганду творчасці пісьменнікаў Беларусі, ініцыятыву і высокія творчыя дасягненні ў журналістыцы» (2011).

Лаўрэат прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза» (2012).

Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013).

«Чалавек года-2014» Брэсцкай вобласці.

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Часопісы: «МАЛАДОСЦЬ», «ПЕРШАЦВЕТ», «БЕЛАРУСКАЯ ДУМ- КА», «НЁМАН», «БРАТИНА», «БЕЛАЯ ВЕЖА».

Газеты: «ЛіМ», «ЗАРЯ», «ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА», «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА», «БРЕСТСКИЙ КУРЬЕР», «ЧЫРВОНАЯ ЗВЯЗДА» і шматлікіх  іншых раённых, гарадскіх, аб’яднаных газетах.

ПРАДМОВЫ:

  • "В добрый путь, «Берёзовая роща»: к сборнику стихов «Берёзовая роща» П. Хомич (Брест, «Альтернатива, 2005).
  • „Красотой земною очарованный“: к сборнику стихов разных лет „Вы…“ Владимир Черник (Брест, „Альтернатива“, 2007).
  • „Шчаслівая? Пакутніца? Паэтка!“: да кнігі „Вышыванка“ Святланы Локтыш (Брэст, „Альтернатива“, 2008).
  • „Паміж Зямлёю і Словам“: да кнігі „Новы дзень“ Георгія Тамашэвіча (Брэст, „Брэсцкая друкарня“, 2009).
  • „Лица“ Александра Юдицкого»: к книге «Лица. Судьба семьи в судьбе страны» А. Юдицкого (Брест, «Альтернатива», 2011).
  • «Слово об авторе. Кто есть кто?»: послесловие к книге «Записки прокурора — седого полковника юстиции» Анатолия Денисейки (Брест, «Альтернатива», 2015).
  • «…Як чысты гром свабоды»: да зборніка вершаў «Дарога ў восень» Галіны Бабарыка (Брэст, «Альтернатива», 2016).
  • «Усё вакол — літаратура»: да кнігі «Яблычны спас» Анатоля Галушкі (Брэст, «Альтернатива», 2016).

А таксама да літаратурных зборнікаў «Созвучье слов живых» (Брэст, «Альтернатива», 2006—2007), «Адкрыццё» (штогадовы зборнік лепшых работ удзельнікаў літконкурсаў для дзяцей і юнацтва, укладальнікам і рэдактарам якога з’яўляецца (Брэст, «Альтернатива», 2008—2016), ды некалькі дзясяткаў прадмоў да іншых кніг, у асноўным берас- цейскіх аўтараў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна (Мінск, «БЕЛТА», 2000).
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008). З’яўляецца ўкладальнікам і рэдактарам гэтага выдання.
  • «Возвращение к себе, или Реалии прозы Анатолия Крейдича»: В. Гришковец в своей книге «Белые мосты» (Пинск, «Пинская региональная типография», 2004) и в газете «Белорусская нива».
  • «Залатое пяро» рэдактару газеты": Ірына Саломка, «Чырвоная звязда» (22.12.2009).
  • «Атлантыда Анатоля Крэйдзіча»: В. Локун на кнігу «Роднае, шчымлівае», часопіс «Маладосць» (№ 2, 2013).
  • «Застацца сабой»: Алесь Марціновіч на кнігу «Хуліган», газеты «ЛіМ» (№ 23, 09.06.2017) і «Заря» (№ 98, 31.08.2017) ды інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

https://media-polesye.by/news/anatol-kreydzich-z-vyoski-mozhna-paehac-u-stalicu-vyoska-z-cyabe-ne-vyedze-nikoli-44356

http://zviazda.by/be/tags/anatol-kreydzich

http://knihi.com/Anatol_Krejdzic/Baravy_miod.html

http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/Krejd302ec.html?OpenDocument

http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=28338

http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21399

  1. 1