Перайсці да зместу

Мікалай Васілевіч Мартынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Васільевіч Мартынаў)
Мікалай Васілевіч Мартынаў
Дата нараджэння: 1 жніўня 1957(1957-08-01) (68 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Кампанія СТАА «Марка»
Пасада генеральны дырэктар; уладальнік
Узнагароды і прэміі

Мікалай Васільевіч Марты́наў (1 жніўня 1957, в. Гудава Зямянскае, Дубровенскі раён) — буйны беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уладальнік 90 % акцый, і генеральны дырэктар СТАА «Марка», Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 2004 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 1978 года памочнік майстра Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ». У 1990 годзе эксперт камерцыйнага аддзела сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства «Белвест». У 1991 годзе скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.

У 1991 годзе разам з трыма кампаньёнамі заснаваў вытворча-камерцыйную фірму «ЛМ + МК», якая спецыялізавалася на вытворчасці і аптовым продажы вырабаў з штучнага футра. У 1994 годзе арганізаваў вытворчасць мужчынскага абутку пад таварным знакам «Марка».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга — шостага скліканняў. Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў[1].

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[3].

Жанаты, мае сына і дачку.

Сын — Павел Мартынаў, дырэктар «Сан-Марка». Дачка Мартынава Раіса Мікалаеўна, намеснік генеральнага дырэктара СТАА «Марка». Малодшы брат Віктар Мартынаў, менеджар у кампаніі, былы дэпутат Віцебскага гарсавета.

  1. Мартынаў Мікалай Васільевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  3. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
  4. Свидетельство № 5-02/089 от 29 сентября 2018 года «О награждении Мартынова Николая Васильевича, генерального директора управляющей компании холдинга «Белорусская кожевенно-обувная компания «Марко», Орденом преподобной Евфросинии Полоцкой.»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2023. Праверана 18 лістапада 2020.