Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў
Дата нараджэння: 19 красавіка 1928(1928-04-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 мая 2011(2011-05-29) (83 гады)
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:
Узнагароды:

Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў (нар. 19 красавіка 1928, в. Арлы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 29 мая 2011, Мінск) — беларускі інжынер-землеўпарадчык. Заслужаны будаўнік БССР (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1950 годзе інжынерна-землеўпарадкавальны факультэт БДСГА па спецыяльнасці «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў». У 1950—1962 гадах працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрасельбуд», старэйшы інжынер, кіраўнік групы, галоўны інжынер праектаў, начальнік аддзела раённай планіроўкі; у 1962—1974 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда БССР; у 19741993 гадах дырэктар інстытута «Белжылпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх праектаў забудовы сельскіх пасёлкаў у БССР і на цалінных землях. Пад яго кіраўніцтвам у 19581962 гадах упершыню ў рэспубліцы былі распрацаваны эксперыментальныя праекты раённай планіроўкі і прыгараднай зоны Мінска, на аснове гэтых праектаў ЦК КПБ і Саветам Міністраў БССР былі ўхвалены рэкамендацыі па стварэнні горадабудаўнічай асновы для перабудовы сёлаў, у т. л. у в. Верцялішкі. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў і будаўніцтве эксперыментальна-паказальных пасёлкаў у БССР, у праектаванні і рэканструкцыі Траецкага прадмесця ў Мінску.

Аўтар шэрагу публікацый па пытаннях будаўніцтва ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх газетах і часопісах, у Бюлетэні будаўнічай тэхнікі, у зборніку «У дапамогу праектыроўшчыку» Дзяржбуда УССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), Знак Пашаны (1971); Ганаровай граматай (1978) і Граматай (1958) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР; залатым і трыма бронзавымі медалямі ВДНГ БССР; прэміяй Савета Міністраў СССР (1975) за распрацоўку і ўкараненне палегчаных індустрыяльных канструкцый удастоены прэміі Савета Міністраў БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1968).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 на доме па вул. Пашкевіч № 9, у якім жыл М. Г. Дзівакоў, устаноўлена памятная дошка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Вертелишки. Белорусская ССР / под общей редакцией Б. П. Тобилевича. — М. : Стройиздат, 1974. — 43 с. — (Лучшие села нашей Родины).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Диваков Николай Гаврилович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Диваков Николай Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии : биографический справочник. / Союз архитекторов БССР ; составители: В. И. Аникин [и др.] — Минск, 1991. — С. 35.
  • Лившиц, В. М. Диваков Николай Гаврилович // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. — Горки, 2015. — Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. — С. 33.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]