Верцялішкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Верцялішкі
Царква Аляксандра Неускага (1854 г).jpg
Царква Аляксандра Неўскага
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
3 250 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 15
Паштовы індэкс
231741
Аўтамабільны код
4
Верцялішкі на карце Беларусі ±
Верцялішкі (Беларусь)
Верцялішкі
Верцялішкі (Гродзенская вобласць)
Верцялішкі

Верцялі́шкі[1] (трансліт.: Vierciališki, руск.: Вертелишки) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкаўскага сельсавета. Верцялішкі размешчаны ў 4 км ад станцыі Аульс на чыгунцы Масты — Гродна. У вёсцы знаходзіцца галоўная станцыя вузкакалейнай чыгункі торфапрадпрыемства «Верцялішкі», якая сыходзіць з мястэчка на 30 кіламетраў на ўсход. Цэнтр вядомага ў краіне калгаса «Прагрэс». Насельніцтва вёскі — каля 3000 чалавек (адна з самых вялікіх вёсак вобласці).

Да 1950-х гадоў Верцялішкі былі невялікай вёскай. Пасля таго як у 1950-х тут быў створаны калгас «Прагрэс» і торфапрадпрыемства «Верцялішкі», вёска была перабудавана і стала адным з узорных сельскіх пасёлкаў СССР. За планоўку і забудову сельскага мястэчка Верцяліцкі ў 1971 архітэктары В. Н. Емяльянаў і Г. У. Заборскі і старшыня калгасу Ф. П. Сянько атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР у вобласці літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]