Мікалай Георгіевіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Георгіевіч Казлоў
Дата нараджэння 5 студзеня 1967(1967-01-05) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці ваенны, міліцыянер, палітык

Мікалай Георгіевіч Казлоў (5 студзеня 1967, Валожын, Мінская вобласць) — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 студзеня 1967 года ў Валожыне, вырас у Нясвіжы. Пасля заканчэння Новасібірскага вышэйшага ваеннага агульнавайсковага вучылішча служыў у Закаўказзі і Сярэдняй Азіі, удзельнічаў у міратворчай місіі падчас Карабахскага канфлікта. Пасля распаду СССР вярнуўся ў Беларусь, паступіў на службу ў крымінальны вышук.

Працаваў на працягу 17 гадоў старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах крымінальнага вышуку УУС Цэнтральнага раёна Мінска, за гэтыя гады раскрыў сотні злачынстваў. Падпалкоўнік міліцыі запасу.

Ахоўваючы парадак на выбарчым участку ў час парламенцкіх выбараў 2008 года, ён абвінаваціў старшыню ўчастковай камісіі Аляўціну Гладкую і намесніка старшыні Аляксея Пятніцу ў здзяйсненні фальсіфікацыі, калі яны ўвайшлі ў апячатаны пакой і ўкінулі ў скрыню для галасавання пачкі бюлетэняў. Казлоў напісаў пра гэта рапарт начальству, а калі захадаў ніхто не зрабіў, паведаміў у незалежную прэсу. Казлова прасілі адклікаць рапарт[1], каб замяць справу, але ён праявіў прынцыповасць і неўзабаве пайшоў у запас.

У 2012 годзе ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, у ліпені 2016 года абраны намеснікам старшыні партыі.

4 мая 2021 года пазбаўлены спецыяльнага звання падпалкоўніка міліцыі запасу[2].

У жніўні 2021 года быў асуджаны на тры месяцы арышта «за разгалошванне даных следства па справе Каардынацыйнай рады»[3]. Адбыў свой тэрмін у сакавіку 2022 года[4].

У ліпені 2022 года быў затрыманы[5]. 3 лістапада 2022 года Мікалаю Казлову прысудзілі два з паловай гады калоніі за ўдзел у пратэстах 2020 года[6]. Праваабаронцы Беларусі прызналі яго палітычным зняволеным[7].

Жыве ў Мінску. Ва ўласнасці мае кватэру і два легкавыя аўтамабілі[8].

Зноскі