Мікалай Кузанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Кузанскі
ням.: Nicolaus Krebs, Nikolaus von Kues
Nicholas of Cusa.jpg
Coat of Arms of cardinal Nicholas of Cusa.svg
Род дзейнасці матэматык, астраном, дыпламат, філосаф, пісьменнік, святар, каталіцкі святар, багаслоў, юрыст, палітык
Дата нараджэння 1401[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1464[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[6]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Кузанскі (ням.: Nicolaus Krebs, Chrifftz, лац.: Nicolaus Cusanus; 1401 — 11 жніўня 1464) — нямецкі мысляр XV cт., філосаф, тэолаг, матэматык, царкоўна-палітычны дзеяч.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1401 годзе ў мястэчку Куза, Германія. Займаў высокія месцы ў іерархіі Каталіцкай царквы, з 1448 года — кардынал. Удзельнічаў у важных місіях царквы, у адной з іх спрабаваў прымірыць Рым і Візантыю, але беспаспяхова, неўзабаве Візантыя была заваяваная Асманскай імперыяй. Кузанскі быў блізкі да многіх з вядомых гуманістаў Адраджэння. Памёр 11 жніўня 1464 года ў горадзе Тодзі, Італія.

Ідэі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Кузанскі быў майстрам дыялектычнай аргументацыі і складання дыялогаў. У гэтым ён падобны Сакрату і Платону.

Бог ёсць Абсалют, які з'яўляецца досыць простым і нечым складаным. Бог мае дзве крайнія формы:

  1. Абсалютны мінімум — гэта Бог неразгаданага тыпу, тут Бог адзіны. Па гэтай форме Бога, мы ведаем яго, але нічога больш.
  2. Абсалютны максімум — гэта Бог, як ва ўсім свеце, тут Бог бясконца вялікі. Свет, у якім мы можам мець неабмежаваныя веды.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • De maioritate auctoritatis sacrorum conciliorum supra auctoritatem papae («Аб перавазе аўтарытэта Сусветнага Сабору, над Папскім», 1433)
  • De concordantia catholica «Аб каталіцкай згодзе», 1433/34)
  • De docta ignorantia («Аб навуковым няведанні», каля 1440)
  • De coniecturis («Аб здагадках», каля 1441/42)
  • Epistola ad Rodericum Sancium de Arevalo («Ліст да Родрыка Санцыя Арэвальскага», 1442)
  • De deo abscondito («Аб укрытым Богу», 1444/45)
  • De quaerendo deum («Аб пошуку Бога», 1445)
  • De filiatione dei («Аб божай пераемнасці», 1445)
  • De dato patris luminum («Аб дадзеным айцом святле», 1446)
  • De genesi («Аб родзе», 1447)
  • Apologia doctae ignorantiae («Абарона навуковага няведання», 1449)
  • Autobiographia (1449)
  • Idiota de sapientia («Дурань аб мудрасці», 1450)
  • Idiota de mente («Дурань аб розуме», 1450)
  • Idiota de staticis experimentis («Дурань аб сталым вопыце», 1450)
  • De pace fidei («Аб спакоі веры», 1453)
  • De visione Dei («Аб бачанні Бога», 1453)
  • Complementum theologicum («Багаслоўскае заключэнне», 1453)
  • De mathematicis complementis («Матэматычнае заключэнне», 1453/54)
  • De beryllo («Аб берыле», 1458)
  • De mathematica perfectione («Аб матэматычнай дасканаласці», 1458)
  • De aequalitate («Аб роўнасці», 1459)
  • De principio («Аб пачатку», 1459)
  • Trialogus de possest («Трылогія аб валоданні», 1460)
  • Reformatio generalis («Агульная рэфармацыя», каля 1460)
  • Cribratio Alkorani («Прасейванне Алькарана», 1460/61)
  • Directio speculantis, seu De non aliud («Духоўнае кіраўніцтва», або «Не аб іншым», 1462)
  • Commentatio de notione creandi («Абмеркаванне аб азначэнні створанага», фрагменты, каля 1462)
  • De venatione sapientiae («Аб марнасці мудрасці», 1463)
  • De ludo globi («Аб гульне ў шар», 1463)
  • Compendium («Скарачэнне», 1463)
  • De apice theoriae («Аб вяршыні тэорыі», 1464)
  • Sermones («Прамовы»)

Зноскі

  1. Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  2. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Николай Кузанский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]