Мікалай Мікалаевіч Семяненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Мікалаевіч Семяненка
Дата нараджэння 4 студзеня 1939(1939-01-04) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці глебазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Мікалаевіч Семяненка (нар.1939, вёска Ходараў, Слаўгарадскі раён) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. З 1970 года ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1993 года вучоны сакратар Акадэміі аграрных навук Беларусі, з 2001 года ў Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэарэтычных асновах і метадах кіравання рэжымам мінеральнага жыўлення сельскагаспадарчых культур з выкарыстаннем ізатопаў, праблемах зберажэння энергарэсурсаў, земляробчай экалогіі, павышэння якасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сярод апублікаваных прац:

  • Азаот в земледелии. — Мн., 1997. (разам з М. У. Неўмяржыцкім)
  • Нормативы возмещения выноса элементов питания для расчета доз минеральных удобрений под сельскохозяйственные культуры (у сааўтарстве) — Мн.: Институт почвоведения и агрохимии, 2017. — ISBN 978-985-6972-90-7
  • Применение удобрений под сельскохозяйственные культуры в севооборотах и сохранение плодородия почв: (рекомендации) / РУП «Институт почвоведения и агрохимии». (у сааўтарстве) — Мн.: Институт системных исследований в АПК НАН Беларуси, 2017. — ISBN 978-985-7149-01-8

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]