Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь
ААН РБ
Будынак Прэзідыума ААН РБ і БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. Мінск, вуліца Кнорына, 1
Краіна
Тып арганізацыі акадэмія навук
Афіцыйныя мовы Беларуская, руская
Кіраўнікі
прэзідэнт акадэмік Віталь Сцяпанавіч Антанюк
Заснаванне
Дата заснавання 9 студзеня 1992
Ліквідацыя
Дата скасавання 5 мая 2002[1]

Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь — другая па часе галіновая дзяржаўная акадэмія навук на тэрыторыі Беларусі.

Перадумовы ўзнікнення. Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 1961 г. была расфарміравана Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР[2], яе інстытуты былі падпарадкаваныя наўпрост Міністэрству сельскай гаспадаркі, а ў Аддзяленні біялагічных навук і Аддзяленні тэхнічных навук АН БССР былі створаны дадатковыя вакансіі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР.

З мэтай прадухілення негатыўных тэндэнцый у развіцці кадравага патэнцыялу беларускай аграрнай навукі 7 сакавіка 1962 Аддзяленне біялагічных навук АН БССР было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскагаспадарчых навук. Апошняе не мела ў сваім складзе навукова-даследчых устаноў, а з’яўлялася каардынацыйным цэнтрам аграрнай навукі ў Акадэміі і рэспубліцы, аб’яднаннем буйнейшых вучоных-аграрыяў рэпублікі. Па падобным прынцыпе ў далейшым у 1990-я арганізоўваліcя акадэміі — грамадскія аб’яднанні вучоных, у прыватнасці, Беларуская інжынерная акадэмія. Аддзяленне было расфарміравана ў 1963 г.

У 1972 годзе было арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ, куды і ўвайшлі аграрныя навукова-даследчыя ўстановы на тэрыторыі БССР. Было расфарміравана ў 1986, адноўлена ў 1988 як Заходняе рэгіянальнае аддзяленне. Расфарміравана Пастановай Савета Міністраў БССР № 330 ад 29 жніўня 1991 г.

З абвяшчэннем незалежнасці Беларусі ўзнікла неабходнасць прывядзення навукова-тэхнічнай сістэмы ў адпаведнасць з патрэбамі і магчымасцямі беларускай дзяржавы. Рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 1992 г. № 9 на базе Заходняга рэгіянальнага аддзялення УАСГНІЛ была заснавана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Як адзначалася ў пастанове, яе стварэнне звязвалася з неабходнасцю далейшага ўдасканалення навуковага забеспячэння аграпрамысловага комплексу краіны, развіцця фундаментальных і прыкладных даследаванняў, паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўчых галінах прамысловасці. Сапраўдныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты УАСГНІЛ былі зацверджаны сапраўднымі членамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Яе першымі акадэмікамі сталі П. І. Альсмік, І. С. Нагорскі, С. І. Назараў, М. М. Севярнёў, С. Г. Скарапанаў, членамі-карэспандэнтамі — В. С. Антанюк, У. П. Карлоўскі, В. Ф. Самерсаў, У. П. Самсонаў, С. Г. Шарэцкі.

За акадэміяй быў замацаваны статус вышэйшага рэспубліканскага цэнтра па развіццю аграрнай навукі, а таксама ўскладзена поўная адказнасць за навуковае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу рэспублікі. Асноўнымі задачамі дзейнасці былі вызначаны:

  • правядзенне фундаментальных і прыкладных даследаванняў
  • распрацоўка асноўных напрамкаў навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі і аграпрамысловага комплексу
  • распрацоўка навукова-тэхнічных праграм
  • арганізацыя падрыхтоўкі кадраў для патрэб сельскагаспадарчай галіны
  • садзейнічанне эфектыўнаму выкарыстанню дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасці.

На акадэмію ўскладаліся функцыі каардынацыі і навукова-метадычнага кіраўніцтва даследаваннямі па праблемах развіцця аграпрамысловага комплексу, якія ажыццяўляюцца навуковымі ўстановамі рознай ведамаснай прыналежнасці. [3]

Узначальвалася акадэмія прэзідэнтам, які займаў адначасова пасаду намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Кіраўніцтва Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт[правіць | правіць зыходнік]

Першым і адзіным Прэзідэнтам Акадэміі быў акадэмік Віталь Сцяпанавіч Антанюк.

Віцэ-прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя вучоныя сакратары[правіць | правіць зыходнік]

Аддзяленні навук[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Акадэмія мела тры Аддзяленні:

У 1997 г. адбылася рэарганізацыя Акадэміі:

Кадравы патэнцыял[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 1 студзеня 2002 года Акадэмія аграрных навук аб’ядноўвала 16 навукова-даследчых інстытутаў, 6 спецыялізаваных і занальных вопытных станцый, 10 эксперыментальных гаспадарак, 4 канструктарска-тэхналагічных і эксперыментальных прадпрыемствы, цэнтральную бібліятэку. На 1 студзеня 2002 г. у навуковых арганізацыях акадэміі працавала 4074 чалавекі, у ліку якіх 1719 нанавукоўцаў, 81 доктар і 468 кандыдатаў навук, 17 акадэмікаў, 23 члены-карэспандэнты і 20 замежных членаў.[5]

Расфарміраванне. Далейшы лёс[правіць | правіць зыходнік]

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года № 7 Акадэмія аграрных наук была уключана ў склад НАН Беларусі ў якасці Адзялення аграрных навук.[6] 5 мая 2002 адбылася ліквідацыя Акадэміі як юрыдычнай асобы.[1]

Ацэнкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Пастановай Прэзідыума Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2002 года[7] прызнана, што за дзесяцігадовы перыяд навуковадаследчымі ўстановамі Акадэміі аграрных навук створана 1862 віды навуковай прадукцыі, сярод якіх 373 сарты і гібрыды сельскагаспадарчых культур, 324 тэхналогіі, 10 новых відаў угнаенняў; 10 сродкаў аховы раслін і меліярантаў; 4 пароды, 47 рэцэптаў камбікармоў і біядабавак, 74 дыягнастычных і лячэбных прэпараты; 273 найменні машын і абсталявання, 25 відаў новых матэрыялаў; 132 прадукты харчавання; 217 метадаў і методык, інструкцый, рэкамендацый і настаўленняў. Па скончаным навуковым распрацоўкам атрымана 247 патэнтаў і 378 аўтарскіх сведчанняў. У кантэксце пераўтварэнняў аграрнага сектара навуковымі арганізацыямі акадэміі дадзены канкрэтныя прапановы, якія забяспечваюць рэалізацыю механізма ўдасканалення аграпрамысловага комплексу на базе павышэння эфектыўнасці функцыянавання навукова-тэхнічнай і інавацыйнай падсістэм аграпрамысловага комплексу.

Зноскі

  1. а б bizinspect.by
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 06.06.1961 N 349 «Об упразднении Академии сельскохозяйственных наук БССР»
  3. Постановление Совета Министров РБ № 9 от 09.01.1992. Об учреждении Академии аграрных наук Республики Беларусь
  4. Якубовский Мирослав Викторович (1938—2021 гг.). Экология и животный мир. 2021;(1):63-64.
  5. Об основных результатах деятельности научно-исследовательских учреждений Академии аграрных наук за 2001 г. и десятилетний период ее функционирования
  6. Декрет Президента Республики Беларусь 5 марта 2002 г. № 7 «О совершенствовании государственного управления в сфере науки»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2014. Праверана 11 лютага 2022.
  7. Постановление «Об основных результатах деятельности научно-исследовательских учреждений Академии аграрных наук за 2001 г. и за десятилетний период (1992—2001 гг.)»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История аграрной науки Беларуси (XIX — начало XXI в.). В 2 ч. Ч. 2 / В. Г. Гусаков [и др.]; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 508 с. ISBN 978-985-08-2109-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]