Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі
Nikolay Przhevalsky photoportrait and signature.jpg
Дата нараджэння 31 сакавіка (12 красавіка) 1839
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка (1 лістапада) 1888[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Род дзейнасці заолаг, падарожнік-даследчык, пісьменнік, батанік, ваенны
Навуковая сфера падарожнік
натураліст
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі на Вікісховішчы


Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Przewalski».

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі (12 красавіка 1839 — 1 лістапада 1888) — падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр.

М. М. Пржавальский належаў да беларускага шляхецкага роду Перавальскіх, герба Лук: «Срэбныя Лук і Страла, павернытыя да гары на чырвоным полі». Герб быў дарованныя казаку з войска ВКЛ Карніле Анісімавічу Перавальскаму за баявыя подзвігі ў бітве з маскоўцамі пры ўзяцці Полацка арміяй Стэфана Баторыя. Леон Пржэвальскі падпісаў паспалітае рушанне 1698 г. у Віцебскім ваяводстве. Напісанне прозвішча з часам паланізавалася. На 19 ст. род быў малазаможным, рассяліўся ў Смаленскай і Віцебскай губерні. Рыгор Віктаравіч быў ураднікам у дынабурскім павеце ў 1857 г. [3]

Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губерні ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 Мікалай Пржавальскі скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861-63 ён слухач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага края», які стаў падставай для абрання яго ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана дзейнасць Пржавальскага. У 1864-67 выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве.

Знаёмства ў 1867 з П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім карэнным чынам паўплывала на фарміраванне Пржавальскага як вучонага. На працягу 1867-88 М Пржавальскі ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867-69 Усурыйскую, у 1870-73 Мангольскую, у 1876-77 Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879-80 першую Тыбецкую,урад Тыбеты не хацеў дапусціць яго ў Лхасу і яму прышлося павярнуцьза 200 км. ад Лхасы, Затое ен прывез апісанне каня[4], якога да гэтага ня ведала навука і названага ў яго гонар (Equus przewalskii). Чацвертая экспедыцыя была праведзена 1883-1886 г. Падчас вандроўвак ен штодня веў запісы ў дзеннік, на базе якога паўсталі таленавіта напісаныя кнігі. Даследваў Памір, Цянь-Шань, Кіргізію, Уйгурыю, Тыбет, Манголію, вытокі Жоўтай і Блакітнай ракі. Раптоўная смерць ад брушнога тыфу перашкодзіла яму 1888 г. працягнуць сваю пятую экспедыцыю. Ен памер ва узросце 49 год. Пахаваны паводле ўласнага запавету ў г. Каракол на беразе возера Ісык-Куль (Кыргызстан).

Найбуйнейшымі заслугамі Пражавальскага з'яўляецца геаграфічнае і натуральна-гістарычнае даследаванне горнай сістэмы Кунь-Луня, храбтоў Паўночнага Тыбету, басейнаў Лоб-Нара і Куку-Нара і вытокаў Жоўтай ракі. Акрамя таго, ім быў адкрыты цэлы шэраг новых форм жывёл: дзікі вярблюд, конь Пржэвальскага, шэраг новых відаў іншых млекакормячых, а таксама сабраны велічэзныя заалагічныя і батанічныя калекцыі, якія складалі ў сабе шмат новых формаў, у далейшым апісаных спецыялістамі. Акадэмія навук Расійскай імперыі і навуковыя грамадствы усяго свету віталі адкрыцця Пржэвальскага. Пецярбургская Акадэмія навук узнагародзіла Пржэвальскага медалём з надпісам: «Першаму даследчыку прыроды Цэнтральнай Азіі».

На думку А. І. Воейкова, Пражавальскі быў адным з найбуйнейшых кліматолагаў XIX стагоддзя.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Пржевальский Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Uruski S. Rodzina. Herbarsz szlachty polskiej - Warszawa. 1931, t. XV s. 27
  4. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%BE%D1%88%D0%B0%D0%B4%D1%8C_%D0%9F%D1%80%D0%B6%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]