Мікалай Нікадзімавіч Маліноўскі
Мікалай Нікадзімавіч Маліноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 2018 (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Нікадзімавіч Маліноўскі (1 студзеня 1921, вёска Жаўткі, Вілейскі раён, Мінская вобласць, БССР — 24 студзеня 2018, Масква, Расія)- савецкі і расійскі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта імя І. М. Сечанава, акадэмік АМН СССР і РАМН, галоўны рэдактар часопіса «Хірургія».
Герой Сацыялістычнай Працы (1980), лаўрэат двух Дзяржаўных прэмій СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 студзеня 1921 года ў вёсцы Жаўткі Вілейскага раёна Мінскай вобласц і Беларусі. Беларус. Вучыўся ў вясковай школе, затым у польскай гімназіі і ліцэі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у партызанскім руху, паступіў вучнем у мясцовую аптэку, карыстаючыся гэтым перадаваў партызанам лекі. У 1948 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, а затым ардынатуру. Працаваў хірургам у горадзе Вілейка. У 1951 годзе паступіў у аспірантуру на кафедру факультэцкай хірургіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, якую ўзначальваў Б. В. Пятроўскі , з 1953 года быў асістэнтам кафедры.
У 1954 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму «Эксперыментальныя назіранні пры зандаванні сэрца і ангіякардыяграфіі». Адным з першых у краіне распрацоўваў і ўкараняў у клінічную практыку метады катэтэрызацыі поласцяў сэрца і ангіякардыяграфіі.
З 1957 года — асістэнт у клініцы шпітальнай хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. Тут жа пад кіраўніцтвам Барыса Пятроўскага падрыхтаваў і ў 1964 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Трамбоз левага перадсэрдзя і яго вушка ў хворых мітральным стэнозам». У 1965 годзе ён быў абраны прафесарам кафедры шпітальнай хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, а ў 1970 годзе стаў загадчыкам клінічнага аддзела Усесаюзнага НДІ клінічнай і эксперыментальнай хірургіі.
З 1973 года — галоўны хірург 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР.
У 1974 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1978 годзе — правадзейным членам (акадэмікам) АМН СССР.
М. Н. Маліноўскі апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, прысвечаных дыягностыцы і хірургічнаму лячэнню прыроджаных і набытых парокаў сэрца, захворванняў падстраўнікавай залозы, жоўцевыводзячых шляхоў, ранніх формаў рака страўніка.
Значная частка яго работ тычыцца праблем хірургічнага лячэння набытых парокаў сэрца, у прыватнасці мітральнага стэнозу, асабліва ў дзяцей («Хірургічнае лячэнне мітральнага стэнозу ў дзяцей», 1971).
Мікалай Нікадзімавіч — адзін са стваральнікаў айчыннага кардыёстымулятара на ізатопах. Ён першым у СССР выканаў эмбалэктамію з лёгачнай артэрыі. Той жа тэме прысвечана манаграфія «Антыкаагуляторная і тромбалітычная тэрапія ў хірургіі» (1976, у суаўтарстве з У. А. Казловым). Маліноўскі з’яўляецца сааўтарам манаграфіі «Экстраная хірургія сэрца і сасудаў» (1980), а таксама двухтомнага «Атласа грудной хірургіі» (1971—1974).
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 снежня 1980 года за вялікія заслугі ў развіцці медыцынскай навукі і ў сувязі з шасцідзесяцігоддзем з дня нараджэння сапраўднаму члену АМН СССР Маліноўскаму Мікалаю Нікадзімавічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
З’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Хірургія», якім кіраваў больш за чвэрць стагоддзя, быў членам рэдкалегіі часопіса «Веснік РАМН». Член Міжнароднага таварыства хірургаў, член Прэзідыума Асацыяцыі хірургаў імя М. І. Пірагова.
Жыў і працаваў у Маскве. З’яўляўся галоўным хірургам медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Прафесар кафедры хірургічных хвароб № 2 лячэбнага факультэта і кафедры шпітальнай хірургіі № 1 лячэбнага факультэта Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта імя І. М. Сечанава[1]
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 снежня 1980 года, ордэн Леніна і медаль «Серп і молат») — за вялікія заслугі ў развіцці медыцынскай навукі і ў сувязі з шасцідзесяцігоддзем з дня нараджэння
- Ордэн Дружбы (19 лютага 2002) — за дасягнутыя працоўныя поспехі, шматгадовую добрасумленную працу і ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі[2]
- Ордэн Леніна (11 жніўня 1978)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (11 сакавіка 1976)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (20 ліпеня 1971)
- Ордэн « Знак Пашаны» (10 снежня 1965)
- Дзяржаўная прэмія СССР 1984 года ў галіне навукі і тэхнікі (1 лістапада 1984) — за навуковую распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку біялагічных пратэзаў клапанаў сэрца[3]
- Дзяржаўная прэмія СССР (1987)
- Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1979)
- Знак адрознення «За бездакорную службу гораду Маскве» L гадоў (15 жніўня 2008 года) — за шматгадовую плённую дзейнасць на карысць горада Масквы і яго жыхароў [4]
- Прэмія імя А. М. Бакулева (2007) — «за асаблівыя дасягненні ў хірургіі сэрца»
- Ганаровы член Польскі хірургічнага таварыства
- Ганаровы член Акадэміі медыцынскіх навук Беларусь
- Ганаровы доктар медыцынскай акадэміі ў Кракаве.
Зноскі
- ↑ Состав совета старейшин при Ученом совете — Сайт Первого МГМУ имени И. М. Сеченова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 3 кастрычніка 2013.
- ↑ [ http://kremlin.ru/acts/bank/17856 Архівавана 12 красавіка 2020. Указ Президента Российской Федерации от 19 февраля 2002 года № 187 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»]
- ↑ Постановление ЦК КПСС, Совмина СССР от 1 ноября 1984 года № 1110 «О присуждении Государственных премий СССР 1984 года в области науки и техники»
- ↑ docs.cntd.ru .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Нікадзімавіч Маліноўскі на сайце «Героі краіны»
- Профіль Николая Никодимовича Малиновского на афіцыйным сайце РАН
- Николай Никодимович Малиновский (к 80-летию со дня рождения) (рус.) // Анналы хирургической гепатологии. — 2001. — Т. 6, № 1.
- Малиновский Николай Никодимович // Врачи России — биографические данные и фото выдающихся врачей России Архівавана 12 чэрвеня 2023.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Заслужаныя дзеячы навукі Узбекскай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Правадзейныя члены РАН
- Акадэмікі РАМН
- Акадэмікі АМН СССР