Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Паграноўскі)
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі
Exhibition LABIRINT II in Palace of Art 14.04.2015 Mikola Pagranoŭski.JPG
Дата нараджэння 21 лютага 1952(1952-02-21) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар, галерыст
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі на Вікісховішчы

Мікалай Міхайлавіч Паграно́ўскі (нар. 21 лютага 1952[1], в. Бечы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст.

Мікалай Паграноўскі на адкрыцці выстаўкі жывапісу Наталлі Чорнагаловы. Палац мастацтваў, Мінск, 18 чэрвеня 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля службы у Савецкай Арміі, вучыўся на мастацка-афарміцельскім аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, якое скончыў у 1978 годзе. Пасля вучобы 8 гадоў займаўся афармленнем розных аб’ектаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У 19861989 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна на мастацтвазнаўчым аддзяленні, заканчваў вучобу ў Мінску, у Беларускай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1993 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтва».

У 19862001 гадах працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, з 1990 г. — галоўным захавальнікам. Паралельна ў 19891991 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, у 19941999 гадах — у Беларускай акадэміі мастацтваў

Працаваў кіраўніком мастацкай галерэі «ONIK». Куратар многіх пленераў і канцэптуальных выставак.

З 2005 года працуе дырэктарам дзяржаўнай установы «Гісторыка-культурны музей-запаведнік „Заслаўе“». Працуе на радыё, тэлебачанні, піша сцэнарыі. Эксперт і старшыня мастацкага савету антыкварнага дому «Paragis».

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1996 года, намеснік старшыні секцыі крытыкі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Рэцэнзент па выяўленчым мастацтве Беларускай Энцыклапедыі (18 т.). Аўтар 22 каталогаў, 7 альбомаў і кніг, шматлікіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі ХІХ-ХХІ стст.

Таксама вядомы у сувязі з скандалам вакол сапраўднасці новазнойдзенага жывапіснага твора Марка Шагала «Певень» — М. Паграноўскі адзіны з беларускіх мастацтвазнаўцаў, хто лічыць карціну сапраўднай.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

На адкрыцці выстаўкі маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыбчынская О. О времени и о себе // «Камэта», 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]