Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Азяранскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Азяраны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 969
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Азяра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Азяраны.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1].

14 мая 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тураўскага пасялковага савета з размешчанай там вёскай Крэмнае[2].

На 1 студзеня 1933 — 11 населеных пунктаў, 90 гаспадарак, 517 жыхароў.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1969 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.