Сяргей Аркадзевіч Грыневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Грыневіч
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Сяргей Аркадзевіч Грыневіч
Дата нараджэння 25 лютага 1960(1960-02-25) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр манументальны жывапіс
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Аркадзевіч Грыне́віч (нар. 25 лютага 1960, Краснасельскі) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1983 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу.

Працуе з Фрыдрыхам Кістэрсам, мастацтвазнаўцам, крытыкам, спадчыннікам вядомай калекцыі старажытнага класічнага мастацтва свайго бацькі Гайнца Кістэрса[ru]. Жыве ў Гродне. Мае тры майстэрні: у Гродне, у сваім доме пад Гроднам і ў Швейцарыі. Яго карціны не раз здымалі з выставак за «неадпаведны» змест.

Член Беларускага саюза мастакоў.

17 сакавіка 2022 года ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрылася персанальная выстаўка Грыневіча «Дэмаграфія». Сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзуры[1]. Выстаўка мусіла праходзіць да 3 красавіка ўключна, але адміністрацыя Палаца мастацтва скараціла яе на тыдзень — да 27 сакавіка[2]. Гэта з звязваюць з тым, што раней мастак на сваёй старонцы ў фэйсбуку асудзіў уварванне Расіі з беларускай тэрыторыі ва Украіну: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны»[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: «Пагоня» (2018), «Зямля пад белымі крыламі» (2016), «На Маскву» (2013), «Эшалон» (2014), «Без каментарыяў» (2007).

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]