Перайсці да зместу

Мікалай Пятровіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Мельнікаў
Сцяг2-і Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі
4 чэрвеня 1938 — снежань 1938
Папярэднік Дзмітрый Гусеў
Пераемнік Якім Жылянін

Нараджэнне 1895
Смерць не пазней за верасень 1962
Член у
Бітвы

Мікала́й Пятровіч Ме́льнікаў (1895, в. Матвеева Валагодскай губерні — не пазней верасня 1962 года) — савецкі беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Матвеева Валагодскай губерні. Член КПСС з 1919 года. У 1948 годзе скончыў экстэрнам 7 класаў сярэдняй школы ў г. Калінкавічы Палескай вобласці, у 1953 годзе парткурсы пры ЦК КПБ у Мінску.

З лістапада 1907 па студзень 1912 вучань фарбавальнай майстэрні Мікалаева ў Рыбінску. Са студзеня 1912 па май 1915 года рабочы-фарбавальнік фарбавальнай фабрыкі ў Петраградзе. З мая 1915 па люты 1916 года радавы 203-га запаснога батальёна ў Арле. У лютым—ліпені 1916 года яфрэйтар 86-га запаснога батальёна ў Камянец-Падольску. З ліпеня 1916 па студзень 1918 старшы унтэр-афіцэр 7-га пагранічнага пяхотнага палка на Паўднёва-Заходнім фронце. У лютым—жніўні 1918 года зноў рабочы-фарбавальнік фарбавальнай майстэрні Мікалаева ў Рыбінску. З верасня 1918 па май 1919 намеснік старшыні і ваенны кіраўнік валаснога камітэта беднаты і Пятоўскага валаснога ваеннага камісарыята ў Тоцемскім павеце Валагодскай губерні. З мая 1919 па лістапад 1924 камандзір узвода і сярэдняга кампалітсастава 1-га зводнага камуністычнага палка 2-й дывізіі РСЧА.

Са снежня 1924 па лістапад 1929 загадчык гаспадаркай 1-й савецкай бальніцы ў Гомелі. З лістапада 1929 па жнівень 1930 старшыня акружнога праўлення Саюза медсантруда ў Гомелі. Са жніўня 1930 па ліпень 1933 адказны сакратар цэнтральнага праўлення Саюза медсантруда ў Мінску. З ліпеня 1933 па кастрычнік 1934 старшыня цэнтральнага праўлення Саюза работнікаў жывёлагадоўчых саўгасаў у Мінску. З кастрычніка 1934 па люты 1935 намеснік сакратара Полацкага райкама КП(б)Б. У лютым 1935 — сакавіку 1936 дырэктар насенняводчай гаспадаркі ў Мінску. З сакавіка 1936 па май 1937 загадчык сельскагаспадарчага аддзела Полацкага акружкама КП(б)Б. З мая 1937 па май 1939 года 1-ы сакратар Расонскага райкама КП(б)Б. З мая 1939 па жнівень 1941 2-гі сакратар Віцебскага абкама КП(б)Б. Са жніўня 1941 па люты 1942 начальнік палітаддзела тылу 21-й арміі. У лютым—маі 1942 камісар аддзела ўмацаванага раёна штаба Паўднёва-Заходняга фронту. З мая 1942 па люты 1946 камісар, намеснік па палітчасці армейскага шпіталя лёгка параненых № 3989. З лютага 1946 па снежань 1949 1-ы сакратар Калінкавіцкага райкама КП(б)Б. Са снежня 1949 па сакавік 1950 года 2-гі сакратар, з сакавіка 1950 года 1-ы сакратар Мазырскага гаркама КП(б)Б. У 1954 годзе працягваў працаваць на гэтай пасадзе.

З 1960 года на пенсіі.

Партдакументы пагашаны Гомельскім абкамам КПБ у верасні 1962 года як на памерлага.

  • Филиппов С. Г. Мельников Николай Петрович // Территориальные руководители ВКП(б) в 1934—1939 гг. : справочник / под общ. ред. А. Б. Рогинского. — М.: Политическая энциклопедия, 2006. — С. 403. — 679 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-8243-2057-2.