Мікалай Сямёнавіч Арэхва
Мікалай Сямёнавіч Арэхва | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1902 ці 11 (24) лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1990 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, гісторык |
Месца працы | |
Партыя | |
Узнагароды |
Мікалай Сямёнавіч Арэхва (11 (24) лістапада 1902, в. Баруны, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 16 ліпеня 1990, Мінск) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык. Заслужаны работнік культуры БССР (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войск Юдзеніча) і польска-савецкай войнаў. У пачатку 1920-х — сакратар Наўгародскага павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З верасня 1923 года ў апараце ЦК РКСМ. У 1924 годзе — старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студзеня 1925 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 года арыштаваны польскай дэфензівай. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы. У 1934—1935 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З мая 1935 года — член Бюро, з ліпеня 1936 года — прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе.
Са снежня 1939 года жыў у СССР. Падчас Другой сусветнай вайны ў Войску Польскім. З 1945 у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. З 1956 года ў Мінску, у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у якім працаваў старшым навуковым супрацоўнікам да 1984.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973)[1] і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі ў гады белапольскай акупацыі. Мн., 1958;
- К вопросу об истории Коммунистической партии Западной Белоруссии // Коммунист Белоруссии. 1957. № 8;
- Пример служения народу // Коммунист Белоруссии. 1963. № 9 (разам з А. М. Мацко);
- Накануне II съезда КПЗБ // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973;
- Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983.
Зноскі
- ↑ Годы испытаний и мужества: [сборник воспоминаний / Инcтитут истории партии при ЦК КП Белоруссии ― филиал института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС]. — Минск : Беларусь, 1973. — 414 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў;
- Мяснікоў А. Маладосць вяла наперад // Чырвоная змена. 1977. 26 ліст.;
- Тоўсцік А. Разам назаўсёды // Чырвоная змена. 1979. 16 вер.;
- Міско Я. Таварыш «Пётр» // Полымя. 1982. № 2. С. 162—172;
- Соколова И. Посеянное в людях отзовется… // Полит. собеседник. 1987. № 5. С. 21—23;
- Раманоўскі В. Праз усё жыццё // Вяч. Мінск. 1989. 9 ліст.;
- Бараноўскі Я. «Паколькі мая жонка ўжо сама апраўдвацца і абараняцца не можа…» // Звязда. 1996. 4 крас.;
- ЭГБ, т. 1;
- БЭ, т. 2.
- Савіч А. А. Эпісталярная спадчына М. С. Арэхвы як крыніца па гістарыяграфіі Заходняй Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. 2014. № 1. С. 60-65
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Бараноўскі. Яго ведалі ў Маскве, паважалі ў Варшаве .
- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
- Члены ПАРП
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Члены ЦВК БССР
- Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ