Мікалай Уладзіміравіч Іваноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікалай Іваноў
Поўнае імя Мікалай Уладзіміравіч Іваноў
Нарадзіўся 2 студзеня 2000(2000-01-02)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 189 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2020   Беларусь Гомель 23 (3)
2021   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 2 (0)
2021—   Беларусь Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 жніўня 2019

Мікалай Іваноў (нар. 2 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да сезона 2019 ужо рыхтаваўся з асноўным складам, з мая зноў стаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дубліруючым складзе, зрэдку прыцягваўся да асновы.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[2]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[4]. З’яўляўся ў складзе «Іслачы» рэдка і ўжо ў ліпені пакінуў клуб[5]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 10 0
2018 дубль Дынама Беларусь 26 12
2019 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2020 Д2 Гомель Беларусь 23 3
2021 (1) Д1 Іслач Беларусь 2 0

Зноскі