Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі
Дата нараджэння 12 (24) кастрычніка 1867[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1926(1926-04-21) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, археолаг, музеязнавец, мастацтвазнавец
Навуковая сфера археалогія[2], музеязнаўства[2] і мастацтвазнаўства[2]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Фядотавіч Беляшэўскі (12 (24) кастрычніка 1867, Умань, Кіеўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Чаркаская вобласць, Украіна) — 21 красавіка 1926, Канеў, Канеўскі раён, Украінская ССР) — украінскі археолаг, этнограф, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч. Акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1919).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і святара. Яго дзяцінства прайшло ў вёсцы Астрыйкі Белацаркоўскага павета. Неўзабаве сям’я пераехала да сваякоў, у Кіеў. Вучыўся ў 2-й Кіеўскай гімназіі, дзе гісторыю выкладаў У. П. Навуменка. Усялякім чынам вывучаць і збіраць мясцовую старажытнасць, заклікаў М. Беляшэўскага дырэктар царкоўна-археалагічнага музея на Падоле М. І. Пятроў.

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра, дзе ў той час выкладалі прафесары У. Б. Антановіч і А. В. Прахаў.

З 1886 года праводзіў даследаванні помнікаў неаліту, трыпольскай культуры, позняга, скіфскага і славянскага часу. У выніку, знаходкі з раскопак летапіснага горада Родзеня і Княжай гары каля Канева ўпрыгожваюць калекцыі музеяў у Кіеве, Чарнігаве, Маскве і Парыжы.

Неаднаразова прымаў удзел у археалагічных з’ездах, быў членам рэдакцыі выдання «Киевская старина». Рэдактар зборніка «Археологическая летопись Южной России» (т. 1—3. Кіеў, 1899—1901) і часопіса з той жа назвай (1903—1905). У 1902—1923 гадах арганізатар і дырэктар Кіеўскага гарадскога мастацка-прамысловага і навуковага музея (сёння — Нацыянальны музей гісторыі Украіны і Нацыянальны мастацкі музей Украіны). У 1906 годзе быў абраны дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы, дзе ўваходзіў ва ўкраінскую парламенцкую супольнасць[3]. У 1910 годзе Мікалай Беляшэўскі стаў адным з заснавальнікаў Кіеўскага таварыства аховы старажытнасцей і мастацтваў, дзейнасць якога распаўсюджвалася на ўсе малароскія і навароскія землі Расійскай імперыі.

Падчас Першай сусветнай вайны ўпаўнаважаны Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па ахове помнікаў культуры ў Галіцыі і Букавіне. У сакавіку 1917 года Саветам аб’яднаных грамадскіх арганізацый абраны першым камісарам па ахове святыняў Кіева. З 1919 года ўваходзіў ва Украінскі камітэт аховы старажытнасцей і мастацтва ў Украіне. Аўтар першага закона Украіны аб ахове помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва (1918).

З 7 красавіка па 7 жніўня 1917 года — член Украінскай цэнтральнай рады 2-га складу. У маі 1920 года, у час кароткатэрміновай улады УНР, узначальваў мастацкую секцыю ўкраінскага грамадскага камітэта на чале з В. Пракаповічам.

Пахаваны ў Канеўскім прыродным запаведніку.

У гонар Мікалая Беляшэўскага названа адна з вуліц Кіева.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіў археалагічныя даследаванні помнікаў Валыні і Кіеўшчыны, аўтар шматлікіх прац па музейным мастацтве, археалогіі, нумізматыцы, шмат зрабіў для развіцця музейнай справы ва Украіне. Аўтар прац па ўкраінскай арнаментыцы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дюнные стоянки неолитической эпохи на берегах р. Западного Буга в среднем его течении // Труды IX археологического съезда. Т. 1. — М.,
  • Могильник в урочище Остроня, близ г. Заславля Волынской губерни / [Н. Беляшевский]. — [Киев]: Тип. Г. Т. Корчак-Новицкого, ценз., 1888. — 5 с.
  • Несколько новых стоянок каменного века по Днепру и его притокам // Киевская старина. — 1891. — Т. 32. — № 3. — С.
  • Отчет Городецкого музея Волынской губернии барона Ф. Р. Штейнгель за 2-й год, с 25 ноября 1897 г. по 25 ноября 1898 г. / Сост. Н. Беляшевский. — Киев, 1899. — 59 с.

Зноскі

  1. метрычная кніга
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Полонська-Василенко, Н. Історія України: У 2 т. Т. 2. Від середини XVII століття до 1923 року. — К.: Либідь, 1992. — 608 с. — С. 423. ISBN 5-325-00300-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беляшэўскі Мікалай Фядотавіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 40. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Беляшэўскі Мікалай Фядотавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 94.
  • Беляшэўскі Мікалай Фядотавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 12.
  • Бурій В. Академік Микола Біляшівський / Валерій Бурій // Місто робітниче (Ватутіне). — 2002. — 15 лист. — С. 4.
  • Горбик, В. О. Біляшівський Микола Федотович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / Інститут історії України НАН України; редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. — Т. 1: А — В. — К.: Наук. думка, 2003. — 688 с.: іл. — С. 294. — ISBN 966-00-0734-5.
  • Історія української бібліотечної справи в іменах (кінець ХІХ ст. — 1941 р.): матеріали до біобібліографічного словника / авт.-уклад. Л. В. Гарбар; відп. ред. Л. А. Дубровіна; НАН України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т рукопису. — К.: НБУВ, 2017. — С. 52. — ISBN 978-966-02-8536-1.