Нацыянальны мастацкі музей Украіны
| Нацыянальны мастацкі музей Украіны | |
|---|---|
| Національний художній музей України | |
| Лагатып | |
| | |
| Профіль | музей выяўленчага мастацтва |
| Заснаваны | 1899 |
| Адкрыты | 30 снежня 1904 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Наведвальнікі | 48500 (на 2011 год) |
| Памеры фонду | 40000 экспанатаў |
| Адрас | 6, вулиця Михайла Грушевського |
| Тэлефон | +380-278-13-57[1] і +380-278-74-54[2] |
| Дырэктар | Марыя Задарожная |
| namu.ua (укр.) | |
Нацыянальны мастацкі музей Украіны (укр.: Національний художній музей України, англ.: National Art Museum of Ukraine) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых ва Украіне.
Ён быў заснаваны 1 жніўня 1899 года ў часы Расійскай імперыі за кошт урада Расіі і ўкраінскай сям’і Цярэшчанкаў. Будынак музея быў спраектаваны архітэктарам Уладзіславам Гарадзецкім. Музейная калекцыя заснавана на ахвяраванні Багдана Ханенкі, Цярэшчанкі, Вікенція Хвойкі, Мікалая Біляшоўскага і іншых. Распачаў працу 30 снежня 1904 года. Станам на пачатак XXI стагоддзя фонды музея налічваюць каля 40 тысяч экспанатаў. У ім ёсць унікальная калекцыя твораў украінскага жывапісу, скульптуры і іканапісу XII—XX стагоддзяў. Дзякуючы гэтаму, стаў адной з цэнтральных устаноў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва, крыніцай духоўнай культуры.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны мастацкі музей Украіны