Мікола Грынчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Грынчык
Дата нараджэння 1 жніўня 1923(1923-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1999(1999-10-12) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Мікола Грынчык (1 жніўня 1923, вёска Быцень, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць1999) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. З сакавіка 1943 г. - агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 г. - у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 г. скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 г. - загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1973-1985 гг. - галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 г. - загадчык кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 г. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917-1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985).