Мікола Кандратаў
Мікола Кандратаў | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 20 мая 1957 |
Месца нараджэння: | в. Замосце, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, БССР |
Грамадзянства: |
![]() |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | паэт, празаік |
Гады творчасці: | з 1994 |
Мова твораў: | беларуская |
Мікола Кандратаў (20 мая 1957, в. Замосце, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт і перакладчык (перакладае з рускай мовы на беларускую). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1974-78 гг. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце на матэматычным факультэце, спецыяльнасць — матэматыка. У 1978-79 гг. выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі.
У 1979 – 80 гг. служыў у войску. Пасля службы пераехаў у г. Мінск, працаваў праграмістам на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (працуе да гэтага часу).
З 1994 г. пачаў пісаць вершы на беларускай мове. У 1997—1999 гг. быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы. У 2002 г. выдаў першую кнігу вершаў «Возера Рудакова».
З 2002 па 2005 г. вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. З 2003 г. — сябра суполкі «Літаратурны квартал» (заснавана пры газ. «Літаратура і мастацтва»; з 2004 г. — «Літаратурнае прадмесце»). Удзельнік Паэтычнага тэатра «Арт.С», на платформе якога быў аднім з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын «12 сузор’яў» (2007—2008 гг.) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча[1].
Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых. Вершы Міколы Кандратава запісваліся і гучалі на канале «Культура» Беларускага радыё, а ў 2008 г. — на Радыё «Свабода» у «Начной чытанцы».
З восені 2009 г. — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Зборнікі паэзіі[правіць | правіць зыходнік]
- «Возера Рудакова» (2002, выдавецтва «Беларускі кнігазбор»)
- «Вершы і зоркі» (2008, выдавецтва «Мастацкая літаратура»)
- «Кроплі дажджу» (2013, выдавецтва «Логвінаў»)
Супольныя зборнікі паэзіі ў суаўтарстве[правіць | правіць зыходнік]
- «Літаратурны квартал» (2003)
- «Дзень паэзіі 2005»
- «Літаратурнае прадмесце» (2012)
У зборніках[правіць | правіць зыходнік]
- «У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў» (2016, выдавецтва «Кнігазбор») — кніга пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага.
- Чалавек і бабёр. Камяні крыўды. Балотная казка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
Зноскі
- ↑ Мікола Кандратаў. Паэтычны тэатр «Арт.С». Праверана 28 снежня 2017.
- ↑ Мікола Кандратаў. Kamunikat.org. Праверана 28 снежня 2017.