Мікіта Рыгоравіч Брылёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіта Рыгоравіч Брылёў
Дата нараджэння 27 мая 1896(1896-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1955(1955-08-16) (59 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені ордэн Суворава II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Прагі» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» ордэн Белага льва Czechoslovak War Cross 1939–1945

Мікіта Рыгоравіч Брылёў (27 мая 1896, в. Лучын, Рагачоўскі раён — 16 жніўня 1955) — генерал-лейтэнант (1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт (Ташкент, 1924), Ваенную акадэмію імя Фрунзе ў 1933[1].

У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1918. Удзельнік Грамадзянскай вайны, разгрому басмачоў  (руск.)[1].

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 гады на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м і 2-м Беларускіх, 4-м Украінскім франтах: намеснік камандзіра і камандзір дывізіі, начальнік штаба арміі[1].

Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавус, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна) і Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Міністэрства абароны, камандуючы ваеннай акругай[1].

У 1951-53 начальнік ваеннай кафедры Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Брилёв Никита Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 81. — 737 с.