Мілан Петржала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мілан Петржала
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1983(1983-06-19) (36 гадоў)
Гошціцы-Геральціцы, Чэхаславакія
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхія
Рост 175 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Чэхіі Вікторыя (Пльзень)
Нумар 11
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1988 — 1993 Сцяг Чэхіі Гошціца-Геральціцы
1993 — 1995 Сцяг Чэхіі Петра (Дрновіцы)
1995 — 1996 Сцяг Чэхіі Ростэкс Вішкаў
1996 — 1999 Сцяг Чэхіі Земан
1999 — 2001 Сцяг Чэхіі Дрновіцы
Клубная кар’ера*
2001 — 2003 Сцяг Чэхіі Дрновіцы 0 (0)
2003 — 2006 Сцяг Чэхіі Словацка 70 (3)
2006 — 2008 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 1 (0)
2006 — 2007   Сцяг Чэхіі Ябланец 97 24 (1)
2008 — 2012 Сцяг Чэхіі Вікторыя (Пльзень) 107 (20)
2012 — 2013 Сцяг Германіі Аўгсбург 12 (0)
2013 — Сцяг Чэхіі Вікторыя (Пльзень) 80 (12)
Нацыянальная зборная**
2003 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 20) 6 (0)
2004 — 2005 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 21) 14 (0)
2010 — Сцяг Чэхіі Чэхія 17 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 мая 2015.

Мілан Петржала (чэшск.: Milan Petržela; 19 чэрвеня 1983, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Вікторыя» (Пльзень) і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Мілан з’яўляецца выхаванцам клуба «Дрновіцы». У 20032006 гадах выступаў за клуб «Словацка». У 2006 годзе перайшоў у пражскую «Спарту» і адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», з якім дайшоў да фіналу кубка Чэхіі. У сезоне 2007/08 Петржала правёў за «Спарту» толькі адзін матч і па заканчэнні сезону расстаўся з камандай, стаўшы іграком клуба «Вікторыя» з Пльзені. У сезоне 2009/10 Мілан Петржала зноў гуляў у фінале кубка Чэхіі і спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сезоне паўабаронца ў складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Аўгсбург»[правіць | правіць зыходнік]

4 ліпеня 2012 года Петржала падпісаў трохгадовы кантракт з нямецкім клубам «Аўгсбург»[1].

Вяртанне ў Пльзень[правіць | правіць зыходнік]

Пасля няўдалага сезону ў складзе клуба «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За нацыянальную зборную Чэхіі Петржала дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 года ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выездзе супраць зборнай Шатландыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Чэхіі Вікторыя:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]