Давід Лімберскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Давід Лімберскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 кастрычніка 1983(1983-10-06)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чэхія Іскра (Домажліцы)
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
1989—1990 Чэхаславакія Татран (Тржэмошна)
1990—2002 Чэхія Вікторыя (Пльзень)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007 Чэхія Вікторыя (Пльзень) 81 (8)
2004   Італія Модэна 4 (0)
2005   Англія Тотэнхэм Хотспур 0 (0)
2007—2008 Чэхія Спарта (Прага) 12 (0)
2008—2021 Чэхія Вікторыя (Пльзень) 327 (15)
2021— Чэхія Іскра (Домажліцы) 21 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Чэхія Чэхія (да 20) 9 (4)
2004—2005 Чэхія Чэхія (да 21) 11 (1)
2009—2016 Чэхія Чэхія 40 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да́від Лі́мберскі (чэшск.: David Limberský; нар. 6 кастрычніка 1983, Пльзень, ЧССР) — чэшскі футбаліст, абаронца клуба «Іскра» (Домажліцы) і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пльзенскай «Вікторыі», там жа выступаў большую частку прафесійнай кар’еры — у Гамбрынус Лізе і Другой лізе Чэхіі. Пераможца Другой лігі Чэхіі 2002/03 у складзе гэтага клуба. Аддаваўся ў арэнду ў «Модэну» (Серыя A) і «Тотэнхэм Хотспур» (англійская Прэм’ер-ліга; не гуляў). Сезон 2007/08 правёў у пражскай «Спарце», затым вярнуўся ў родны клуб. У яго складзе стаў уладальнікам Кубка Чэхіі, чатырохразовым чэмпіёнам Чэхіі, двухразовым уладальнікам Суперкубка Чэхіі.

Заставаўся іграком асновы «Вікторыі» да лета 2021 года, калі пакінуў клуб і папоўніў склад «Іскры» з трэцяга дывізіёна.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за маладзёжныя зборныя Чэхіі, удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце свету 2003 года, дзе забіў 2 гала ў 3 матчах. За дарослую зборную Чэхіі гуляе з 2009 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія Спарта (Прага)

Чэхія Вікторыя (Пльзень)

Зноскі

  1. David Limbersky // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Limberský // FBref.com
  3. David Limbersky // Transfermarkt — 2000. Праверана 13 жніўня 2021.
  4. regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]