Яраслаў Плашыл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яраслаў Плашыл
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 студзеня 1982(1982-01-05)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1987—1992 Чэхаславакія Сокал (Чэрнікавіцы)
1992—1993 Чэхаславакія Спартак (Рыхнаў-над-Кнежнай)
1993—1998 Чэхія Градзец-Кралавэ
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2000 Чэхія Градзец-Кралавэ 4 (0)
2000—2007 Францыя Манака 122 (5)
2002—2003   Францыя Крэтэй 14 (0)
2007—2009 Іспанія Асасуна 66 (8)
2009—2019 Францыя Бардо 290 (15)
2013—2014   Італія Катанія 28 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—1998 Чэхія Чэхія (да 15) 5 (0)
1998—1999 Чэхія Чэхія (да 16) 15 (1)
1999 Чэхія Чэхія (да 17) 2 (1)
2002—2003 Чэхія Чэхія (да 21) 16 (1)
2004—2016 Чэхія Чэхія 103 (7)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Партугалія 2004
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́раслаў Пла́шыл (чэшск.: Jaroslav Plašil; нар. 5 студзеня 1982, Опачна, Чэхаславакія) — былы чэшскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2004—2016). Добра вядомы перш за ўсё па выступах за французскія клубы «Манака» і «Бардо».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы клуба «Градзец-Кралавэ». Прафесійную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў тым жа клубе, у 2000 годзе перайшоў у «Манака», аднак, замацавацца ў складзе адразу не здолеў, і таму ў 2002 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крэтэй» з аднайменнага прыгарада Парыжа. У 2003 годзе вярнуўся з арэнды і наступныя некалькі гадоў стала гуляў за «Манака», у складзе якога стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2004 годзе.

«Асасуна»[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе заключыў чатырохгадовы кантракт з памплонскай «Асасунай».

«Бардо»[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Бардо» на чатыры гады, сума трансферу склала 3 млн еўра[4]. У сезоне 2013/14 выступаў у арэндзе ў «Катаніі».

Завяршыў кар’еру ў ліпені 2019 года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1997 года выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 31 сакавіка 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі, а першы гол забіў 2 чэрвеня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Балгарыі. Браў удзел у фінальных турнірах чэмпіянату Еўропы 2004 і чэмпіянату свету 2006. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2008 і 2012.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Бардо»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія

Зноскі

  1. Jaroslav Plasil // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jaroslav Plašil // FBref.com
  3. Jaroslav Plasil // Transfermarkt — 2000. Праверана 6 ліпеня 2021.
  4. Jaroslav Plasil entscheidet sich pro Bordeaux. goal.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]