Роман Губнік
| | |||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
6 чэрвеня 1984[1][2] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||
| Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Роман Губнік (чэшск.: Roman Hubník; нар. 6 чэрвеня 1984, Усецін, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2009—2020). Мае брата Міхала Губніка, які таксама з’яўляецца футбалістам.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Роман з шасці гадоў займаўся футболам у школах клубаў ТІ, «Усецін», «Тэскома». З 1998 года гуляў за чэшскі клуб «Сігма» (Оламаўц). У 2007 годзе за 2 млн еўра перайшоў у склад расійскага клуба «Масква». У пачатку 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў пражскую «Спарту»[3]. Пасля таго як ён адгуляў год у «Спарце», «Масква» перадала яго ў арэнду «Герце» да чэрвеня 2010 года[4]. Пасля зняцця футбольнага клуба «Масква» з чэмпіянату Расіі па футболе 2010 усе правы на футбаліста атрымала «Герта».
У верасні 2013 года падпісаў пагадненне з чэшскім клубам «Вікторыя» (Пльзень). Разам з «Вікторыяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2014/15. У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Сігме», у канцы года вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2020 года перайшоў у «Сігму» ўжо на трывалай аснове і стаў капітанам каманды. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Чэхіі. Дэбют за нацыянальную зборную Чэхіі адбыўся 5 ліпеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Мальты. Яго першы гол за зборную быў забіты 12 жніўня 2009 года ў гульні супраць зборнай Бельгіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Roman Hubník // FBref Праверана 4 жніўня 2021.
- ↑ Roman Hubnik // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Хубник отдан в аренду пражской «Спарте»(недаступная спасылка). championat.ru
- ↑ «Герта» взяла Губника в аренду Архівавана 26 снежня 2009.. sport-express.ru