Вацлаў Піларж
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 кастрычніка 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 169 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Ва́цлаў Пі́ларж (чэшск.: Václav Pilař; нар. 13 кастрычніка 1988, Хлумец-над-Цыдлінау, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Градзец-Кралавэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Градзец-Кралавэ»
[правіць | правіць зыходнік]Піларж з’яўляецца выхаванцам чэшскага клуба «Градзец-Кралавэ». Ён дэбютаваў за «Градзец» у сезоне 2006/07. У сезоне 2009/10 Вацлаў зрабіў значны ўнёсак у выхад каманды ў Гамбрынус Лігу, забіўшы 10 галоў.
«Вікторыя» Пльзень
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2011/12 ён перайшоў на правах арэнды ў клуб «Вікторыя» Пльзень[5].
«Вольфсбург»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адмовы падпісваць кантракт з «Вікторыяй», у лістападзе 2011 года Піларж падпісаў кантракт з «Вольфсбургам»[6]. У студзені 2012 года было абвешчана, што Вацлаў далучыцца да «Вольфсбурга» летам, але застанецца ў Чэхіі напярэдадні чэмпіянату Еўропы 2012[7].
У «Вольфсбургу» не замацаваўся, не правёўшы за клуб ніводнага матча. Сезон 2013/14 правёў у арэндзе ў «Фрайбургу», а ў чэрвені 2014 года на правах арэнды вярнуўся ў «Вікторыю». У снежні 2014 года падпісаў з чэшскім клубам кантракт на 2,5 гады.
Вяртанне ў Чэхію
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сезона 2014/15 выпаў з асноўнага складу «Вікторыі» з-за траўм. У першай палове 2018 года гуляў у арэндзе ў ліберацкім «Словане», а ў ліпені 2018 года перайшоў у «Сігму» з Оламаўца.
У жніўні 2020 года далучыўся да клуба «Ябланец», а ў маі 2022 года было абвешчана аб вяртанні паўабаронцы ў «Вікторыю». У чэрвені 2023 года перайшоў у «Градзец-Кралавэ».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Вацлаў выступаў за юнацкую і моладзевую каманду Чэхіі. 4 чэрвеня 2011 года ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Чэхіі ў матчы супраць зборнай Перу. Свой першы гол за зборную забіў у першым матчы чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Расіі[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vaclav Pilar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Václav Pilař // FBref
- ↑ Vaclav Pilar // Transfermarkt — 2000. Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Pilař, Václav, 1988- // regional database of the Municipal Library of Hradec Kralove Праверана 19 жніўня 2024.
- ↑ Hradecký Pilař se rozhodl pro Plzeň, měl by tam hostovat celou sezonu. idnes.cz
- ↑ Plzeň vyřadila z kádru Pilaře, záložník už se upsal Wolfsburgu. idnes.cz
- ↑ Pilař přestoupí do Wolfsburgu v létě, přesto mu Plzeň nabídla smlouvu. idnes.cz
- ↑ Russia 4 Czech Republic 1. BBC Sport.
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Градзец-Кралавэ
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Чэхіі
- Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
- Ігракі ФК Градзец-Кралавэ
- Ігракі ФК Вікторыя Пльзень
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Фрайбург
- Ігракі ФК Слован Ліберац
- Ігракі ФК Сігма Оламаўц
- Ігракі ФК Ябланец