Петр Ірачак
| | ||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
2 сакавіка 1986[1][2][…] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||
| Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Петр Ірачак (чэшск.: Petr Jiráček; нар. 2 сакавіка 1986, Тухаржыцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Фастаў» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Кар’ера Петра пачалася ў моладзевай камандзе клуба «Сокал» з яго роднага горада. Затым Ірачак стаў іграком «Баніка» з Сокалава. Двойчы клуб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» і ў «Славію». За моладзевы склад «Баніка» Петр выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў іграком «Вікторыі» з Пльзені, у яе складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі.
«Вольфсбург»
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2012 года іграка набыў нямецкі «Вольфсбург»[4], у складзе «ваўкоў» Ірачак дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18-га тура супраць «Кёльна». Петр выйшаў у стартавым складзе і на 80-й хвіліне саступіў месца Жазуэ. 10 лютага Ірачак упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбурга».
«Гамбург»
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2012 года перабраўся ў іншы нямецкі клуб «Гамбург», дзе гуляў на працягу трох гадоў.
Вяртанне ў Чэхію
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2015 года стала вядома, што Ірачак пакідае «Гамбург» і вяртаецца ў Чэхію, у пражскую «Спарту»[5]. Сезон 2016/17 ігрок правёў у арэндзе ў клубе «Ябланец», а ўлетку 2017 года перайшоў у «Фастаў».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У нацыянальнай зборнай Чэхіі Петр дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў адборачным матчы на чэмпіянат Еўропы супраць зборнай Шатландыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Чэхіі: 2011
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Petr Jirácek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Petr Jiráček // FBref Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Petr Jiracek // Transfermarkt — 2000. Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Чешский полузащитник Йирачек согласовал контракт с «Вольфсбургом». championat.com
- ↑ Ирачек переходит из «Гамбурга» в «Спарту». by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петр Ірачак- Прафайл Архівавана 16 красавіка 2012. на сайце championat.com
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Лоўні
- Нарадзіліся ў Сокалаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Тухаржыцах
- Футбалісты Чэхіі
- Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
- Ігракі ФК Фастаў Злін
- Ігракі ФК Ябланец
- Ігракі ФК Спарта Прага
- Ігракі ФК Гамбург
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Вікторыя Пльзень
- Ігракі ФК Банік Сокалаў