Петр Чэх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Петр Чэх
Petr Čech 4486.jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Танкіст, Містар Зэро
Нарадзіўся 20 мая 1982(1982-05-20)[1] (36 гадоў)
Пльзень, акруга Пльзень-горад[d], Заходне-Чэшскі край[d], Чэшская Сацыялістычная Рэспубліка[d], ЧССР[d]
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхія
Рост 196 см
Вага 90 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Арсенал
Нумар 33
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1989 — 1999 Сцяг Чэхіі Вікторыя (Пльзень)
Клубная кар’ера*
1999 — 2001 Сцяг Чэхіі Хмел (Блшаны) 26 (-32)
2001 — 2002 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 27 (-13)
2002 — 2004 Сцяг Францыі Рэн 70 (-73)
2004 — 2015 Сцяг Англіі Чэлсі 333 (-242)
2015 — Сцяг Англіі Арсенал 69 (-68)
Нацыянальная зборная**
1997 — 1998 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 15) 3 (-?)
1998 — 1999 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 16) 15 (-8)
1999 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 17) 3 (-3)
1999 — 2000 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 18) 13 (-9)
2000 — 2001 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 20) 7 (-5)
2001 — 2002 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 21) 15 (-12)
2002 — 2016 Сцяг Чэхіі Чэхія 124 (-115)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Партугалія 2004

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2017.

Петр Чэх (чэшск.: Petr Čech; праслухаць ); нар. 20 мая 1982, Пльзень, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Арсенал» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі. Выступаў раней за «Хмел», «Спарту», «Рэн». Шырокую вядомасць атрымаў па выступам за «Чэлсі», у 2005 і 2007 гадах Чэх быў прызнаны найлепшым брамнікам Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Вікторыя» Пльзень[правіць | правіць зыходнік]

Чэх пачынаў як паўабаронца за моладзевую каманду пльзенскай «Вікторыі», зрэдку гуляючы ў варотах. Зламаўшы сабе нагу ў 10 гадоў, ён выбраў пазіцыю брамніка.

«Хмел»[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют Чэха на прафесійным узроўні адбыўся ў 17 гадоў за футбольны клуб «Хмел» (Блшаны) у 1999 годзе.

«Спарта»[правіць | правіць зыходнік]

Транcфер на суму 700 тысяч еўра дазволіў клубу «Спарта» набыць брамніка, які паставіў нацыянальны рэкорд: 855 хвілін без прапушчаных галоў.

«Рэн»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўсяго аднаго сезону ў пражскай «Спарце» Чэх быў набыты французскім клубам «Рэн» за 5 млн еўра ў ліпені 2002 года. Дзякуючы выдатнай гульні чэшскага брамніка, каманда дасягнула паўфіналу Кубка Францыі і заняла 9-е месца ў вышэйшым дывізіёне ў сезоне 2003/04.

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2004 года Петр Чэх пагадзіўся на летні пераход у «Чэлсі» за 10,3 млн еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт.

Прыехаўшы ў «Чэлсі», Чэх не адразу стаў асноўным брамнікам, таму што ў клубе ўжо быў Карла Кудзічыні, які лічыўся найлепшым брамнікам Англійскай Прэм'ер-лігі. Аднак Карла Кудзічыні здзейсніў некалькі памылак падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, і Чэха паставілі ў створ брамы. У 2005 годзе Петр пабіў рэкорд Петэра Шмейхеля, не прапусціўшы ніводнага голу на працягу 11 гульняў і 35 хвілін (1025 хвілін).

Пасля атрымання цяжкай траўмы галавы (уціснуты пералом чэрапа), якую яму зрабіў ігрок «Рэдынга» Стывен Хант, кар’ера галкіпера знаходзілася пад пагрозай. Аднак Петр здолеў акрыяць ад пашкоджання раней пакладзенага тэрміна і працягнуў дэманстраваць выбітную гульню ў браме. У пазбяганне атрымання паўторнай траўмы галавы брамнік, аж да цяперашняга часу, выходзіць на поле ў спецыяльна вырабленым для яго ахоўным шлеме.

У сезоне 2014/15 Чэх страціў месца ў аснове, саступіўшы яго Цібо Куртуа, які вярнуўся з арэнды ў мадрыдскім «Атлетыка». Месца другога брамніка не задавальняла Чэха, але ў зімовае трансфернае акно 2014/15 ён застаўся ў «Чэлсі». У канцы сезону ж прадметную цікавасць да брамніка стаў праяўляць лонданскі «Арсенал».

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

Амаль увесь чэрвень 2015 года цягнуўся пераход Чэха з аднаго лонданскага клуба ў іншы. Нарэшце, 29 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб падпісанні кантракта з «Арсеналам»[2]. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады, сума трансферу не была абвешчана, але ацэньваецца ў 10 млн фунтаў стэрлінгаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Чэлсі»:

«Арсенал»:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. Petr Cech // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Арсенал" объявил о переходе Петра Чеха

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]