Тэадор Гебрэ Селасіе
| ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 снежня 1986[1][2][…] (34 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 181 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 23 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Тэадор Ге́брэ Села́сіе (чэшск.: Theodor Gebre Selassie; 24 снежня 1986 года, Тршэбіч, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст эфіопскага паходжання, абаронца нямецкага клуба «Вердэр» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Тэадор нарадзіўся ў горадзе Тршэбіч, аднак пачаў займацца футболам у горадзе Велке-Мезіржычы, у аднайменным клубе ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён пераехаў у Йіглаву, дзе працягнуў футбольнае навучанне ў камандзе «Высачына». У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Велке-Мезіржычы», а ў 2006 годзе вярнуўся назад у «Высачыну», за якую яшчэ на працягу двух сезонаў выступаў у другой чэшскай лізе.
«Славія»[правіць | правіць зыходнік]
Восенню 2007 года Гебрэ Селасіе падпісаў чатырохгадовы кантракт з пражскай «Славіяй». Дэбютаваў у чэмпіянаце 19 кастрычніка, у матчы супраць пльзенскай «Вікторыі» (0:3). Паводле вынікаў сезону 2007/08 разам са «Славіяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі.
«Слован»[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку восені 2008 года Тэадор заключыў кантракт са «Слованам». У камандзе дэбютаваў 21 верасня, у гульні супраць пражскага «Багеміянса» (0:2). 2 лістапада, у матчы супраць «Млада-Болеслава» (3:3), забіў свой першы гол у складзе «Слована». У сезоне 2011/12 Тэадор разам са «Слованам» стаў пераможцам Гамбрынус Лігі.
«Вердэр»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля ўдалага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў складзе зборнай Гебрэ Селасіе быў падпісаны 22 чэрвеня «Вердэрам», склаўшы з брэменскім клубам чатырохгадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У маі 2011 года быў запрошаны Міхалам Білекам у нацыянальную зборную Чэхіі, у складзе якой дэбютаваў 4 чэрвеня, у гульні супраць зборнай Перу (0:0). 29 мая 2012 года Тэадор трапіў у канчатковы спіс ігракоў, якія паехалі ў складзе чэшскай зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012[6].
Гебрэ Селасіе з’яўляецца першым цёмнаскурым футбалістам у гісторыі нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Чэхіі: 2008
- Чэмпіён Чэхіі: 2012
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Бацька, Хамола Гебрэ Селасіе, прыехаў у Чэхаславакію з Эфіопіі працаваць урачом яшчэ падчас камуністычнага панавання. Маці Тэадора клічуць Янай, і яна з’яўляецца этнічнай чэшкай[7]. У Тэадора таксама ёсць малодшая сястра Ганна, якая гуляе ў нацыянальнай жаночай зборнай Чэхіі па гандболе[8].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.transfermarkt.com/theodor-gebre-selassie/profil/spieler/60632
- ↑ http://www.worldfootball.net/teams/werder-bremen/2013/2/
- ↑ Theodor Gebre Selassie // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://sports.yahoo.com/fbde/teams/wer/roster
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/theodor-gebre-selassie/profil/spieler/60632
- ↑ Сухи и Нецид попали в окончательный состав сборной Чехии на Евро-2012. sports.ru
- ↑ «Tožan Guédé by mohl už v srpnu obléknout dres slovenské reprezentace». idnes.cz.
- ↑ Euro 2012: Czech Republic profile - Theodor Gebre Selassie. Guardian
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэадор Гебрэ Селасіе
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)