Томаш Сівак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Томаш Сівак
Tomáš Sivok- BJK.JPG
Агульная інфармацыя
Мянушка Сіві
Нарадзіўся 15 верасня 1983(1983-09-15)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхія
Рост 185 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Ізраіля Макабі (Петах-Тыква)
Нумар 6
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1986 — 1994 Сцяг Чэхіі Каменіцы-над-Ліпай
1994 — 2000 Сцяг Чэхіі Чэске-Будзеёвіцы
Клубная кар’ера*
2000 — 2001 Сцяг Чэхіі Чэске-Будзеёвіцы 38 (9)
2001 — 2003 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 15 (1)
2003   Сцяг Чэхіі Чэске-Будзеёвіцы 13 (0)
2004 — 2006 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 62 (5)
2007 — 2008 Сцяг Італіі Удзінезэ 13 (1)
2008   Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 14 (1)
2008 — 2015 Сцяг Турцыі Бешыкташ 155 (16)
2015 — 2017 Сцяг Турцыі Бурсаспор 45 (2)
2017 — Сцяг Ізраіля Макабі (Петах-Тыква)
Нацыянальная зборная**
1998 — 1999 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 15) 10 (2)
1999 — 2000 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 16) 22 (2)
2000 — 2001 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 17) 8 (0)
2000 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 18) 1 (0)
2001 — 2002 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 19) 8 (1)
2003 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 20) 10 (2)
2002 — 2005 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 21) 14 (2)
2005 — Сцяг Чэхіі Чэхія 64 (5)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017.

Томаш Сівак (чэшск.: Tomáš Sivok; нар. 15 верасня 1983, Пельгржымаў, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, цэнтральны абаронца ізраільскага клуба «Макабі» з Петах-Тыквы і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольных школаў клубаў «Слован» (Каменіцы-над-Ліпай) і «Дынама» (Чэске-Будзеёвіцы). Прафесійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў клубе «Дынама», у 2002 годзе перайшоў у пражскі клуб «Спарта», у складзе якога пасля двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі і тройчы ў Кубку Чэхіі. У 2003 годзе, на правах арэнды, ненадоўга вярнуўся ў «Дынама», аднак, ужо з 2004 года зноў гуляў за «Спарту», а ў верасні 2005 года стаў яе капітанам. У студзені 2007 года перайшоў у італьянскі «Удзінезэ», падпісаўшы кантракт на 4,5 года, сума трансферу склала 2,5 млн еўра. Аднак, ужо праз год, у студзені 2008 года, на правах арэнды, зноў вярнуўся ў «Спарту», а ў маі 2008 года яго трансфер выкупіў стамбульскі «Бешыкташ».

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з іншым турэцкім клубам — «Бурсаспорам». У ліпені 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Макабі» з Петах-Тыквы.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 3 верасня 2005 года ў матчы супраць зборнай Румыніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Спарта»:

«Бешыкташ»:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Томаш абраўся шлюбам з Міхаэлай Шахловай 9 сакавіка 2009 года ў Стамбуле[2]. У пары ёсць дзіцё, якога клічуць Андрэ Томаш.

Зноскі

  1. Tomás Sivok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Sivok'tan en güzel imza». ligtv.com.tr.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]