Перайсці да зместу

Мілое Мілоевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілое Мілоевіч
серб. кір.: Милоје Милојевић
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1884(1884-10-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1946(1946-06-16)[1][2] (61 год)
Месца смерці
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, крытык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілое Міло́евіч (сербск.: Милоје Милојевић; 28 кастрычніка 1884, Бялград — 16 чэрвеня 1946, Бялград) — сербскі кампазітар, музыказнавец, педагог; адзін са стваральнікаў сучаснай сербскай кампазітарскай школы.

Вучань С. Мокраняца (кампазіцыя), З. Неедлы (музыказнаўства). У 19251939 гадах выкладаў у Бялградскім універсітэце, а таксама ў Музычнай акадэміі ў Бялградзе, з 1941 года прафесар. Стваральнік і кіраўнік вакальна-інструментальных ансамбляў педагогаў Сербскай музычнай школы ў 1911 годзе і ўніверсітэта (Collegium Musicum) у 1925 годзе, рэдактар часопіса «Muzika» (1928).

У творчасці апіраўся на музычны фальклор. Сярод твораў: сімфанічная паэма «Смерць маці Юговічаў» (1921), лірычная сімфонія для голасу з аркестрам «Баль на лузе» (1939), уверцюра «Даніла і Сіманіда» (1913); камерна-інструментальныя ансамблі; фартэпіянныя п'есы, у т.л. «Мелодыі і рытмы Балкан», хары, рамансы. Аўтар музычна-тэарэтычных прац пра Б. Сметану, Р. Вагнера, Р. Штрауса, Г. Малера, Мокраняца, сербскі музычны фальклор і інш.

Зноскі