Стэван Мокраняц
| Стэван Мокраняц | |
|---|---|
| Стеван Мокрањац | |
| партрэт працы Ураша Прэдзіча | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | Стэван Стаянавіч |
| Дата нараджэння | 9 студзеня 1856 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 верасня 1914 (58 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі |
|
| Інструменты | скрыпка |
| Жанры | харавая музыка, духоўная музыка |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Стэван Мокраняц (сербск.: Стеван Мокрањац, сапраўднае прозвішча Стая́навіч, сербск.: Стојановић, 9 студзеня 1856, Негацін — 28 верасня 1914, Скоп’е) — сербскі кампазітар і хормайстар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 студзеня 1856 года ў Негаціне. Вывучаў кампазіцыю ў Лейпцыгу ў С. Ядасана і Карла Райнеке, а таксама ў Мюнхене ў Райнбергера. У 1887—1914 гадах узначальваў хор Бялградскага пеўчага таварыства, з якім гастраляваў у шматлікіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Расійскай імперыі ў 1896 годзе.
У 1889–1893 гадах быў другой скрыпкай Бялградскага струннага квартэта, першага ў Сербіі. У 1899 стаў адным з заснавальнікаў музычнай школы ў Бялградзе, дырэктарам якой ён заставаўся да смерці
Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1906, старшыня Таварыства сербскіх музыкантаў з 1907.
Сканаў у горадзе Скоп’е 28 верасня 1914 года.

Творы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі творамі Мокраняца з'яўляюцца 15 своеасаблівых сюіт для хору з салістам без суправаджэння «Руковеты» (букеты песень); гэта апрацоўкі народных песень — сербскіх, харвацкіх, славенскіх, македонскіх, чарнагорскіх і інш. Да лепшых з іх адносяцца 6-ы рукавет — «З маёй радзімы» («Песня пра Гайдука Вельку») (1892) і 10-ы — «З Охрыды» (1901). Харавыя творы Мокраняца вельмі папулярныя ў былой Югаславіі і ўваходзяць у рэпертуар прафесійных і аматарскіх хораў.
Зноскі
- 1 2 Мокраняц Стеван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Советская Музыка», Ямпольский И., № 4, 1956
- «Стеван Мокраньяц и сербская музыка», М. 1958
- «Стеван Мокрањац», Коньович П., Белград, 1956
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэван Мокраняц- Біяграфія на сайце Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Архівавана 2 кастрычніка 2013. (серб.)
- Біяграфія на сайце srpskaenciklopedija.org (серб.)
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Сербіі
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 1914 годзе
- Памерлі ў Скоп’і
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
- Асобы
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Сербіі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы паводле алфавіта
- Скрыпачы Сербіі
- Скрыпачы XIX стагоддзя
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Нарадзіліся ў Негаціне