Мінойты
Вёска
Мінойты
| ||||||||||||||||||||||||
Міно́йты[1] (трансліт.: Minojty, руск.: Минойты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Ад антрапоніма Minaitis (з патранімічным утваральнікам -ait-) зусім ідэнтычная літоўская назва Minaičiai.
З асновай Min- таксама былое імя тыпу Minautas (з утваральнікам -aut-), ад якога былы тапонім Мінаўты (былі паміж Мілашова і Рудакамі). Было і прускае імя Minaute, ёсць літоўскі адыменны тапонім Minautuva.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчарскага сельсавета[2].
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
За 2,5—3 км на поўдзень і паўднёвы захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення.
За 4 км на захад ад вёскі знаходзіцца Пушчанскае радовішча пяскоў (ад назвы ўрочышча Пушча). Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.
На ўсход ад вёскі ляжыць Дакудаўскае балота.
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
Мінойтаўскі рамонтны завод вырабляе сельскагаспадарчую тэхніку.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Вёска знаходзіцца на шашы Ліда—Слонім. Чыгуначная станцыя Мінойты на лініі Баранавічы—Ліда.
Сацыяльная інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Сярэдняя школа. Лідскі дом-інтэрнат «Вялічкі».
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D0%BE%D0%B9%D1%82%D1%8B.jpg/220px-%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D0%BE%D0%B9%D1%82%D1%8B.jpg)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінойты