Пескі (Лідскі раён)
Вёска
Пескі
|
Пе́скі[1] (трансліт.: Pieski, руск.: Пески) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення. На поўдзень ад вёскі цячэ рака Дзітва, на ўсход — Лідзея.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII стагоддзя згадваецца мост і грэбля на рацэ Дзітва па дарозе з Беліцы да Ліды, вёска і мясцовая карчма пад назвай Пескі[2].
З 1795 г. вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчарскага сельсавета[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Францавіч Пранюк (нар. 1973) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Пяскі́
- ↑ pawet.net
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх