Скаменны Бор
Вёска
Скаменны Бор
| ||||||||||||||||||
Ска́менны Бор[1] (трансліт.: Skamienny Bor, руск.: Скаменный Бор) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на ўскрайку камавага масіва, пасярод Дакудаўскага балота. Транспартныя сувязі на поўнач па мясцовай дарозе да шашы М6 Гродна—Мінск. Вядзецца здабыча пяску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1870 годзе засценак у Дакудаўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, 7 душ мужчынскага полу. У канцы XIX ст. побач з вёсай знаходзілася лясная старожка. У 1899 годзе адкрыта школа граматы.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дакудаўскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка ў Дакудаўскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Дакудаўскага сельсавета[2]. Затым у Траццякоўскім сельсавеце, сельскагаспадарчыя землі ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча» з цэнтрам у в. Ёдкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 49 чал., 7 двароў.
- 1908 год — 45 чал., 5 сямей.
- 1940 год — 56 чал., 8 двароў.
- 1940 год — 66 чал., 11 двароў.
- 1969 год — 49 чал.
- 1993 год — 7 чал., 5 гаспадарак.
- 2004 год — 4 чал., 3 гаспадаркі.
- 2009 год — 4 чал.
Гспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Пясчаны кар’ер. Міні-цэх па вытворчасці пелетаў з гранулятарам тарфабрыкетнага завода «Лідскі»[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ lidanews.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Скаменны Бор на Вікісховішчы |