Перайсці да зместу

Траццякоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траццякоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ёдкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 469
Код аўтам. нумароў 4

Траццяко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ёдкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Траццякоўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Ганчарскага сельсавета перададзены вёскі Вялічкі, Мінойці і Пескі, з Дакудаўскага сельсавета — вёскі Боркі і Скаменны Бор, у склад Дубровенскага сельсавета перададзена вёска Перапечыца[1]. З цягам часу цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Ёдкі. 21 кастрычніка 1968 года ў склад горада Ліда ўключана вёска Навапрудцы[2]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакудаўскага сельсавета (17 вёсак: Анацкі, Біскупцы, Бурносы, Гаўе-Пяскі, Дакудава 1, Дакудава 2, Ельня, Забалотня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Місуры, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чараўкі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 3943 чалавекі[4], з іх 49,1 % — беларусы, 41,2 % — палякі, 7,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 4469 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 32 (1226).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.